Арытмэтыка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: az:Hesab
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Арифметика?oldid=43766047
Радок 1:
[[Файл:Arithmetria.jpg|міні|180пкс|справа|«Арытмэтыка» працы [[Ганс Зэбальд Бэгам|Ганса Зэбальда Бэгама]]. [[XVI стагодзьдзе]]]]
'''Арытмэ́тыка''' — найстарэйшая ды найпрасьцейшая галіна [[матэматыка|матэматыкі]]. Ужываецца як ў навуковых падліках, так і ў штодзённым побыце. Вывучае найпрасьцейшыя лікі ды найпрасьцейшыя апэрацыі над лікамі. У агульным выкарыстаньні, яна ставіцца да простых уласьцівасьцях пры выкарыстаньні традыцыйных апэрацый [[складаньне|складаньня]], [[адыманьне|адыманьня]], [[множаньне|множаньня]] й [[дзяленьне|дзяленьня]] зь невялікімі значэньнямі лікаў.
'''Арытмэ́тыка''' — найстарэйшая ды найпрасьцейшая галіна [[матэматыка|матэматыкі]]. Ужываецца як ў навуковых падліках, так і ў штодзённым побыце. Вывучае найпрасьцейшыя лікі ды найпрасьцейшыя апэрацыі над лікамі. У агульным выкарыстаньні, яна ставіцца да простых уласьцівасьцях пры выкарыстаньні традыцыйных апэрацый [[складаньне|складаньня]], [[адыманьне|адыманьня]], [[множаньне|множаньня]] й [[дзяленьне|дзяленьня]] зь невялікімі значэньнямі лікаў. Некаторыя сучасныя навукоўцы ўслед за [[Карл Фрыдрых Гаўс|Гаўсам]] адносяць да арытмэтыцы больш складаныя аспэкты<ref>[http://www.britannica.com/EBchecked/topic/34730/arithmetic «Arithmetic»]. C.C. MacDuffee. Encyclopædia Britannica.</ref>, у тым ліку [[комлексны лік|комлексныя лікі]] і [[лягарытм]]аванье. Вывучэньнем індывідуальных уласьцівасьцяў [[цэлы лік|цэлых лікаў]] займаецца вышэйшая арытмэтыка, або [[тэорыя лікаў]]. Тэарэтычная арытмэтыка займаецца на вызначэньні й аналізе панятку [[лік]]у<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/65000/%D0%90%D1%80%D0%B8%D1%84%D0%BC%D0%B5%D1%82%D0%B8%D0%BA%D0%B0 «Арифметика»]. Большая советская энциклопедия</ref>, у той час як фармальная арытмэтыка апэруе лягічнымі пабудовамі прэдыкатаў і [[аксіёма]]ў арытмэтыцы<ref>[http://dic.academic.ru/dic.nsf/bse/145438/%D0%A4%D0%BE%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F «Формальная арифметика»]. Большая советская энциклопедия</ref>. Арытмэтыка зьяўляецца адной з асноўных [[матэматыка|матэматычных навук]], яна цесна зьвязана з [[альгебра]]й і тэорыяй лікаў.
 
Прычынай ўзьнікненьня арытмэтыкі сталася практычная патрэба ў [[падлік]]у, найпростых вымярэньнях і вылічэньнях. Навука разьвівалася разам з ускладненьнем задачаў і патрабаваньняў. Вялікі ўнёсак у разьвіцьцё арытмэтыкі зрабілі [[Старажытная Грэцыя|старажытнагрэцкія]] матэматыкі, у прыватнасьці [[пітагарэйцы]], якія спрабавалі з дапамогай лікаў вызначыць усе заканамернасьці сьвету. У [[Індыя|Індыі]] зьявілася [[дзесятковая сыстэма зьлічэньня|дзесятковая пазыцыйны сыстэма зьлічэньня]], якая дзякуючы матэматыкам Усходу распаўсюдзілася па сьвеце, у прыватнасьці ў [[Эўропа|Эўропе]] й [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыцы]]. Зьяўленьнем дзесятковых дробаў сьвет абавязаны арабскаму навукоўцу [[Джамшыд аль-Кашы|Джамшыду аль-Кашы]], які даў вызначэньне дробам і правілы апэрацыяў на імі у пачатку [[XV стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]]. Многія пакаленьні навукоўцаў спрабавалі пабудаваць тэарэтычнае абгрунтаваньне арытмэтыкі, сыстэму [[аксіёма|аксіёмаў]] і правілаў арытмэтычных дзеяньняў. Сучасную аксіёматычную пабудову прывёў [[Джузэпэ Пеяно]] ў [[XIX стагодзьдзе|XIX стагодзьдзі]]. Несупярэчлівасьць дадзенай фармальнай пабудовы арытмэтыкі была паказана [[Гергарт Генцэн|Гергартам Генцэнам]] ў [[1936]] годзе.
 
Арытмэтыка зьяўляецца адным зь [[сем свабодных мастацтваў|сямі свабодных мастацтваў]], гэта значыць навучальных навук, годных вольнага чалавека, і якія не патрабуюць фізычнай працы.
 
== Гісторыя ==
З пункту гледжаньня [[Ёсіф Флявіюс|Ёсіфа Флявіюса]] [[Аўраам]] быў першы, хто навучыў [[Старажытны Эгіпет|эгіпцянаў]] арытмэтыцы й [[астраномія|астраноміі]]. На думку [[Плятон]]а й [[Дыяген Ляэрцкі|Дыягена Ляэртцкага]] вылічальнае мастацтва быў паслана эгіпцянам ад бога Тэўта, або [[Тот]]а. Першыя дакладныя зьвесткі аб узроўні арытмэтыкі былі атрыманы з [[Бабілён]]а й [[Старажытны Эгіпет|Старажытнага Эгіпта]] й ставяцца да II—III тысячагодзьдзя да н. э.
 
=== Старажытныя тэксты й сыстэмы зьлічэньня ===
[[Файл:Rhind Mathematical Papyrus.jpg|міні|250пкс|справа|Частка папіруса Майнда]]
Матэматычныя [[папірус]]ы Старажытнага Эгіпта былі складзеныя для навучальных мэтаў, яны ўтрымлівалі задачы з рашэньнямі, дапаможныя табліцы й правілы дзеяньняў над [[цэлы лік|цэлымі лікамі]] й [[дроб (матэматыка)|дробамі]], сустракаюцца [[Арытмэтычная прагрэсія|арытмэтычныя]] й [[Геамэтрычная прагрэсія|геамэтрычныя прагрэсіі]], а таксама [[раўнаньне|раўнаньні]]. Эгіпцяне карысталіся [[Дзесятковая сыстэма зьлічэньня|дзесятковай сыстэмай зьлічэньня]]. Эгіпецкія матэматычныя тэксты асаблівую ўвагу надавалі вылічэньням і ўзьнікаючым пры гэтым цяжкасьцяў, ад якіх шмат у чым залежаць мэтады рашэньня задачаў. Эгіпцяне выкарыстоўвалі такія арытмэтычныя апэрацыі як складаньне, падваеньне й дадатак дробу да адзінкі. Любое множаньне на цэлы лік і дзяленьне без астатку праводзілася з дапамогай шматразовага паўтарэньня апэрацыі падваеньня, што прыводзіла да грувасткіх вылічэньняў, у якіх удзельнічалі пэўныя чальцы пасьлядоўнасьці <math> 1,2,4,8,16, ... </math>. У Старажытным Эгіпце знайшлі прымяненьне толькі [[Эгіпецкі дроб|аліквотныя дробы]], або долі адзінкі (<math>1/n</math>), а ўсе астатнія дробы раскладаліся на суму аліквотных. Пры вызначэньні [[плошча фігуры| плошчы квадрата]], [[аб'ём (геамэтрыя)|аб'ёму куба]], або знаходжаньні боку квадрата паводле ягонай плошчы эгіпцяне сутыкаліся з узьвядзеньнем у ступень і атрыманьнем кораня, хоць назвы гэтых апэрацыяў яшчэ не было.
 
== Найпрасьцейшыя арытмэтычныя апэрацыі ==
Радок 8 ⟶ 20:
* [[Множаньне]]
* [[Дзяленьне]]
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Arithmetic|выгляд=міні}}
 
{{Накід:Матэматыка}}