Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 3:
'''Нарач''' — [[возера]] у [[Беларусь|Беларусі]], у Мядзельскім раёне [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]]. Размешчанае ў басейне ракі [[Нарач (рака)|Нарач]]. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр (Мястра, Баторына, Бледнае).
 
Нарач — самае вялікае возера ў Беларусі. Плошча — 79,6 кв. км. Найбольшая глыбіня — 24,08 м. Даўжыня найбольшага папярэчніка — 12,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 41 км. Аб'ём [[вада|вады]] — 710 млн куб. м. Плошча вадазбору — 199 кв. км. Нарач насяляе дваццаць два віды рыб, з іх найбуйнейшаянайбуйнейшы — [[шчупак]].
 
Возера Нарач утварылася некалькі тысячагоддзяў таму, пры адступе [[Ляднік|ледніка]]. На шляху ледніка да поўначы паўстала Свянцянская града. Вада ад талага лёду ўтварыла вялізную водную прастору, з якой пасля, з паніжэннем узроўня вады, вылучыліся азёры, якія ўтварылі Нарачанскую групу. Нарач — тыповы прадстаўнік прыроды поўначы Беларусі — Беларускага Паазер'я.