Суставаногія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Клясыфікацыя: выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://uk.wikipedia.org/wiki/Членистоногі?oldid=9384283
Радок 55:
 
Суставаногія распаўсюджаныя практычна паўсюль і адыгрываюць даволі значную ролю. Вусякі, разам з [[сысуны|сысунамі]] й [[птушкі|птушкамі]], — дамінуючая група наземных жывёлаў. Налічваецца ня менш за 1,5 мільёны відаў вусякоў, але магчыма іх зашмат больш. Павукапабодныя й шматножкі, хоць і не дасягнулі такой разнастайнасьці, як вусякі, але таксама шырока распаўсюджаныя. Нарэшце, ракападобныя насяляюць амаль усе шыроты й глыбіні [[Сусьветны акіян|Сусьветнага акіяну]]. У некаторых рэгіёнах ракападобныя — пануючая група [[зоаплянктон]]а.
 
== Апісаньне ==
=== Мафалёгія ===
Суставаногія маюць шмат агульнага з [[колцавыя чарвякі|колцавымі чарвякамі]], асабліва [[поліхеты|поліхетамі]]. Аднак праз шэраг [[арамарфоза|арамарфозаў]] яны дасягнулі вышэйшай ступені дыфэрэнцыяцыі тканінаў і органаў, перш за ўсё [[нэрвовая сыстэма|нэрвовай сыстэмы]] й [[органы пачуцьцяў|органаў пачуцьцяў]], некаторыя групы маюць складаныя паводзіны, якое праяўляецца ў клопаце пра нашчадзтва, здольнасьці да складанай будаўнічай дзейнасьці, грамадзкага жыцьця і нават мове, як то ў вышэйшых перапонкавакрылых.
 
Як і колцавыя чарвякі, суставаногія ёсьць [[мэтамэрыя|мэтамэрнымі]] жывёламі, іхнае цела складаецца з шэрагу сэгмэнтаў, аднак мэтамэрыя суставаногіх рэзка гетэраномная. Групы падобных сэгмэнтаў аб’ядноўваюцца ў аддзелы цела — тагмы. Часьцей за ўсё вылучаюцца тры тагмэ: галава, грудзі й брушка. У [[павукападобныя|павукападобных]] галава зьліваецца з грудзьмі ў адзіную тагме — галавагрудзі, у [[трылабіта]]ў і [[мнаганожкі|шматножак]] ёсьць толькі дзьве тагмэ — галава й тулава. Асаблівае значэньне мае працэс цэфалізацыі — утварэньне галавы, дзе сканцэнтраваны органы пачуцьцяў, як то вусікі й вочы, і першаснай перапрацоўкі ежы, то бок [[ротавы апарат]].
 
Галава складаецца з галоўнай акроны, і некалькіх пярэдніх сэгмэнтаў. На думку большасьці навукоўцаў, акрон [[гамалягічныя органы|гамалягічны]] прастаміюму колцавым чарвяком. Галава суставаногіх мае шэсьць сэгмэнтаў. Колькасьць сэгмэнтаў, якія ўваходзяць у склад грудзей і брушка, якое сканчаецца [[анальная шчыліна|анальнай шчылінай]], рэзка вагаецца, але ў межах тыпу назіраецца тэндэнцыя да стабілізацыі й памяншэньня іхнай колькасьці. У выніку тагматызацыі аб’ядноўваецца й унутранае ўтрыманьне сэгмэнтаў: адны органы разрастаюцца за кошт іншых раўнацэнных органаў. У прыватнасьці, назіраецца канцэнтрацыя гангліяў нэрвовай сыстэмы ў [[галаўны мозаг]].
 
== Клясыфікацыя ==
Радок 70 ⟶ 78:
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Arthropoda}}
* [http://www.itis.gov/servlet/SingleRpt/SingleRpt?search_topic=TSN&search_value=82696 Суставаногія]. Таксанамія на сайце ITIS
* [http://www.krugosvet.ru/articles/02/1000267/1000267a3.htm Палеанталягія]. Энцыкляпэдыя «Кругосвет».
* [http://www.insectlifeforms.com/Phylums488/JOINTED_LEGGED_ANIMALS_ARTHROPODA_6050_488.aspx Суставаногія]. Insect Life Forms
 
{{Накід:Біялёгія}}