Бізантыйская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Византийская_империя?oldid=43775987
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 63:
 
=== Позьнеантычны пэрыяд ===
[[Файл:Justinian.jpg|міні|190пкс|зьлева|Фрэска з выявай [[Юстыніян ІI|Юстыніяна ІI]] ў [[Равэнна|Равэнне]]]]
[[Файл:Byzantium550.png|міні|300пкс|Мапа Бізантыі каля [[550]] году]]
Бізантыйскае [[грамадзтва]] ў [[IV стагодзьдзе|IV]]—[[VI стагодзьдзе|VI стагодзьдзях]] дэманстравала значна большую стабільнасьць антычных формаў жыцьця, чым насельніцтва [[Заходняя Рымская імпэрыя|заходняй часткі імпэрыі]], якая перажывала ўнутраны крызыс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам [[барбары|барбараў]]. Бізантыя здолела свой крызыс пераадолець. У гэтага было некалькі прычынаў, то бок тутэйшыя [[правінцыя|правінцыі]] былі больш шчыльна населеныя, і іхная [[эканоміка]] не трымалася толькі на працы [[раб]]оў. Дзяржава яшчэ з часоў [[Канстантын І Вялікі|Канстантына ІI Вялікага]] намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забясьпечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у [[казна|казну]] паступалі [[падатак|падаткі]], а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасьцю. Таму тут зьмяншэньне колькасьці ваеннапалонных не спрычынілі такі глыбокі эканамічны заняпад, як на захадзе. У Бізантыі была гусьцейшая сетка гарадзкіх пасяленьняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесьніцкіх цэнтраў, якія забясьпечвалі ўсю імпэрыю, важных портаў ці скрыжаваньняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім быў, напрыклад, [[Канстантынопаль]], [[Антыёхія]] ці [[Александрыя]] ў [[Эгіпет|Эгіпце]]. У Бізантыі захавалася інтэнсыўнае рамесьніцтва і гандаль, разьвівалася палітычнае жыцьцё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыбленьня адрозьненьняў паміж захадам і ўсходам.
 
У пэрыяд [[вялікае перасяленьне народаў|вялікага перасяленьня народаў]] Бізантыйская імпэрыя была вымушана абараняцца ад барбарскіх плямёнаў, сярод якіх былі [[готы]], [[гуны]], пазьней [[авары]] і [[славяне]] ці [[булгары]]. Дзякуючы ваеннай, а часта і культурнай перавазе і дыпляматычнай хітрасьці бізантыйскія ўлады здолелі захаваць імпэрыю. У [[VI стагодзьдзе|VI стагодзьдзі]] за імпэратарам [[Юстыніян ІI|Юстыніянам ІI]], які быў найвыбітнейшым бізантыйскім уладаром позьнеантычнага пэрыяду, Бізантыя нават захапіла тэрыторыі, якія раней належалі да [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходняй Рымскай імпэрыі]], як то [[Італія]], паўночная [[Афрыка]], паўднёвая [[Гішпанія]]. У гэты час з волі імпэратара адбылася [[кадыфікацыя]] рымскага права. Гэта быў важны юрыдычны крок, які ўзаконіў сучасныя нормы жыцьця ў Бізантыйскай імпэрыі. Сярод іх было выключнае становішча старой рабаўласьніцкай [[арыстакратыя|арыстакратыі]], артадаксальнае [[хрысьціянства]] як [[дзяржаўная рэлігія]], злучэньне [[сьвецкая ўлада|сьвецкай]] і царкоўнай найвышэйшай улады.
 
Апошнім імпэратарам гэтака пэрыяду быў [[Маўрыцыюс (бізантыйскі імпэратар)|Маўрыцыюс]], які здолеў спыніць [[Пэрсія|пэрсыдзкую]] [[афэнзыва|афэнзыву]], але ня здолеў перашкодзіць славянскай экспансіі на [[Балканы|Балканах]]. Пасьля ягонага зьняцьця і забойства ў [[602]] годзе Бізантыя апынулася ў цяжкім становішчы.
Радок 74:
[[Файл:Byzantiumby650AD.svg|міні|320пкс|зьлева|Тэрыторыі Бізантыі ў [[650]] годзе]]
[[Файл:Царьград.jpg|міні|220пкс|справа|[[Русіны]] пад сьценамі Канстантынопалю ў [[860]] годзе]]
Падзеі памежжа [[VI стагодзьдзе|VI]] і [[VII стагодзьдзе|VII стагодзьдзяў]] выразна прадэманстравалі, што намаганьні [[Юстыніян ІI|Юстыніяна]] аднавіць імпэрыю ня спраўдзяцца. Жыцьцё ў Бізантыі было пад сталай пагрозай [[славяне|славянскай]] [[міграцыя|міграцыі]], працяглых войнаў з [[пэрсы|пэрсамі]], якія хутка замяніла рэзкая [[арабы|арабская]] [[экспансія]]. Каб пераадолець гэты крызыс, Бізантыя мусіла перажыць значныя зьмены, пераўтварыцца з позьнеантычнай дзяржавы і грамадзтва ў дзяржаву і грамадзтва [[сярэднявечча|сярэднявечнае]].
 
[[Славяне]] і [[арабы]] рабілі Бізантыі шмат праблемаў сваімі [[набег]]амі. На працягу VII стагодзьдзя былі практычна страчаныя [[Балканская паўвыспа|балканскія]] і [[усход|ўсходнія]] правінцыі ([[Мэсапатамія]], [[Эгіпет]], [[Сырыя]] і іншыя), імпэрыя была пазбаўленая эканамічнага патэнцыялу ўсходу ўключна з бальшынёй разьвітых [[горад|гарадоў]] ([[Атыёхія]], [[Александрыя]] і іншыя). Гэтыя геаграфічна-палітычныя і дэмаграфічныя зьмены і патрэба ў актыўнай абароне тэрыторыі дзяржавы ўсё ж дапамаглі распачаць вайсковыя рэформы і рэформы адміністрацыйнай сыстэмы, якія вялі да зьмены сацыяльнай структуры бізантыйскага грамадзтва і эканомікі. У той жа час страта [[правінцыя]]ў, насельніцтва якіх збольшага не было [[Грэцыя|грэцкага]] паходжаньня і адрозьнівалася [[мова]]й (размаўлялі ў асноўным [[арамэйская мова|па-арамэйску]], [[армянская мова|па-армянску]] ці [[копцкая мова|па-копцку]]), [[веравызнаньне]]м і [[культура]]й, паспрыяла ўзмацненьню адзінства імпэрыі, як ў культурным, гэтак і ў рэлігійным сэнсе. Арабская і славянская экспансіі былі адным з важных фактараў, якія ўплывалі на пераўтварэньне Ўсходняй Рымскай імпэрыі ў сярэднявечную грэцкую дзяржаву.