Бізантыйская імпэрыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д стыль, выява, артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Византийская_империя?oldid=43775987
Радок 56:
 
== Гісторыя ==
=== Падзел Рымскай імпэрыі ===
[[Файл:Constantine Musei Capitolini.jpg|міні|150пкс|справа|Канстантын Вялікі]]
У [[330]] годзе рымскі імпэратар [[Канстантын Вялікі]] абвесьціў сваёй сталіцай горад Бізантый, пераназваўшы яго ў [[Канстантынопаль]]. Новая сталіца знаходзілася на найважным гандлёвым шляху з [[Чорнае мора|Чорнага мора]] ў [[Міжземнае мора|Міжземнае]], па якім ажыцьцяўляўся падвоз [[хлеб]]а. У [[Рым]]е стала зьяўляліся ўсё новыя прэтэндэнты на трон. Перамогшы супернікаў у зьнясільваючых грамадзянскіх войнах, Канстантын жадаў стварыць сталіцу, першапачаткова і цалкам падуладную яму аднаму. Гэтай жа мэты закліканы быў паслужыць і глыбокі ідэйны пераварот: яшчэ нядаўна падвяргаючыся ў Рыме перасьледам, падчас валадараньня Канстантына [[хрысьціянства]] было абвешчана дзяржаўнай [[рэлігія]]й. Канстантынопаль адразу стаў сталіцай хрысьціянскай імпэрыі.
 
Канчатковы падзел Рымскай імпэрыі на Ўсходнюю і [[Заходняя Рымская імпэрыя|Заходнюю]] адбылося ў [[395]] годзе пасьля сьмерці [[Тэадосіюс I|Тэадосіюса I]]. Галоўным адрозненьнем Бізантыі ад Заходняй Рымскай імпэрыі была перавага на ейнай тэрыторыі [[грэцкая культура|грэцкай культуры]]. Адрозненьні нарасталі, і на працягу двух стагодзьдзяў дзяржава канчаткова набыла сваё ​​індывідуальнае аблічча.
 
=== Позьнеантычны пэрыяд ===
[[Файл:Byzantium550.png|міні|300пкс|Мапа Бізантыі каля [[550]] году]]
[[Файл:Justinian.jpg|міні|190пкс|зьлева|Фрэска з выявай [[Юстыніян І|Юстыніяна І]] ў [[Равэнна|Равэнне]]]]
[[Файл:Byzantium550.png|міні|300пкс|Мапа Бізантыі каля [[550]] году]]
Бізантыйскае [[грамадзтва]] ў [[IV стагодзьдзе|IV]]—[[VI стагодзьдзе|VI стагодзьдзях]] дэманстравала значна большую стабільнасьць антычных формаў жыцьця, чым насельніцтва [[Заходняя Рымская імпэрыя|заходняй часткі імпэрыі]], якая перажывала ўнутраны крызыс і адначасова мусіла супрацьстаяць нападам [[барбары|барбараў]]. Бізантыя здолела свой крызыс пераадолець. У гэтага было некалькі прычынаў, то бок тутэйшыя [[правінцыя|правінцыі]] былі больш шчыльна населеныя, і іхная [[эканоміка]] не трымалася толькі на працы [[раб]]оў. Дзяржава яшчэ з часоў [[Канстантын І Вялікі|Канстантына І Вялікага]] намагалася прывязаць жыхароў да зямлі, каб забясьпечыць апрацоўку надзелаў, ад якіх у [[казна|казну]] паступалі [[падатак|падаткі]], а ў войска правізія. Акрамя гэтага, захаваўся шматлікі слой вольных земляробаў з дробнай зямельнай маёмасьцю. Таму тут зьмяншэньне колькасьці ваеннапалонных не спрычынілі такі глыбокі эканамічны заняпад, як на захадзе. У Бізантыі была гусьцейшая сетка гарадзкіх пасяленьняў, ад дробных мястэчкаў аграрнага характару да значных рамесьніцкіх цэнтраў, якія забясьпечвалі ўсю імпэрыю, важных портаў ці скрыжаваньняў наземных гандлёвых шляхоў, стотысячных гарадоў, якім быў, напрыклад, [[Канстантынопаль]], [[Антыёхія]] ці [[Александрыя]] ў [[Эгіпет|Эгіпце]]. У Бізантыі захавалася інтэнсыўнае рамесьніцтва і гандаль, разьвівалася палітычнае жыцьцё і культура. Гэта, натуральна, вяло да паглыбленьня адрозьненьняў паміж захадам і ўсходам.