Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 247:
Рыхтуючыся да вайны са [[Швэцыя|Швэцыяй]], Пётар загадаў у [[1699]] годзе ажыцьцявіць агульны рэкруцкі набор і пачаць навучаньне салдат па ўзоры, заведзенаму ў прэабражэнцаў і сямёновцев. Гэты першы рэкруцкі набор даў 25 пяхотных палкоў і два [[драгуны|драгунскіх]]. У [[1705]] годзе кожныя 20 двароў павінны былі выстаўляць на пажыцьцёвую службу аднаго [[рэкрут]]а, халастога хлопца ва ўзросьце ад 15 да 20 гадоў. Пасьля рэкрутаў сталі браць з вызначанага ліку душ мужчынскага полу сярод сялян. Набор у флёт, як і ў войска, зьдзяйсьняўся з рэкрутаў.
 
[[Файл:Petr_I_fusiler_1720-173202 198 Book illustrations of Historical description of the clothes and weapons of Russian troops.jpg|міні|201пкс|Радавы вайсковага пех. палка ў 1720—1732 гг. Літаграфія з кнігі XIX ст.]] Калі спачатку сярод афіцэраў былі пераважна замежныя спэцыялісты, то пасьля пачатку працы навігацкай, артылерыйскай, інжынэрнай школ рост войска задавальняўся расейскімі афіцэрамі з [[дваране|дваранскага]] саслоў'я. У [[1715]] годзе ў [[Санкт-Пецярбург|Пецярбурзе]] была адкрыта [[Акадэмія марской гвардыі|Марская акадэмія]]. У [[1716]] годзе быў выдадзены [[Воінскі статут Пятра I|Воінскі Статут]], які строга вызначаў службу, правы і абавязкі вайскоўцаў. У выніку ператварэньняў была створаная моцнае рэгулярнае войска і магутны ваенна-марскі флёт, якога раней у Расеі проста не было. Да канца валадараньня Пятра колькасьць рэгулярных сухапутных войскаў дасягала 210 тыс. (зь іх лічылася 2600 у гвардыі, 41 550 у коньніцы, 75 тыс. у пяхоце, 74 тыс. у гарнізонах) і да 110 тыс. нерэгулярных войскаў. Флёт складаўся з 48 лінейных караблёў; галер і іншых судоў 787; людзей на ўсіх судах было амаль 30 тысяч<ref>[http://magister.msk.ru/library/history/solov/solv18p3.htm Соловьёв С.М. История России с древнейших времён. Т. 18, гл. 3.]</ref>.
 
=== Царкоўная рэформа ===