Кітайскае пісьмо: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Китайское_письмо?oldid=43383802
Радок 1:
[[Файл:Hanzi.svg|міні|180пкс|справа|Традыцыйныя й спрошчаныя гіерогліфы]]
'''Кіта́йскае пісьмо́''' ({{Мова-zh|漢字}}) ўжо некалькі тысячагодзьдзяў зьяўляецца адзіным агульнапрынятым спосабам запісі [[кітайская мова|кітайскай мовы]]. Знакі кітайскага пісьма таксама шырока выкарыстоўваюцца ў японскім і карэйскім пісьме (там яны называюцца кандзі і ханчча адпаведна). Да [[1945]] году кітайскае пісьмо выкарыстоўвалася таксама для запісі [[віетнамская мова|віетнамскай мовы]] ([[хан ты]]). У кантэксьце інтэрнацыяналізацыі, [[пісьменнасьць|пісьменнасьці]], заснаваныя на кітайскай, называюць CJK ({{мова-en|Chinese, Japanese, Korean|скарочана}}) або CJKV (з даданьнем {{мова-en|Vietnamese|скарочана}}).
 
Узрост кітайскай пісьменнасьці стала ўдакладняецца. У [[1962]] годзе пры раскопках неалітычнага паселішча [[Цьзяху]] на рацэ [[Хуанхэ]] былі выяўленыя надпісы на панцырах [[чарапаха]]ў, якія нагадваюць па напісаньні найстаражытныя кітайскія [[гіерогліфы]]. Піктаграмы адносяць да [[VI тысячагодзьдзе да н. э.|VI тысячагодзьдзя да н. э.]], што больш старажытнае, чым [[шумэрская пісьменнасьць]]<ref>[http://grani.ru/Society/History/m.30949.html Самые древние письмена давали прямую связь с небесами — Грани. Ру]</ref>. Ранейшы вядомы дасьледчык кітайскай пісьменнасьці [[Тан Лань]] выказваў здагадку, што кітайская гіерогліфіка паўстала 4—5 тысячагодзьдзяў таму<ref>Софронов М. В., Китайское языкознание в 50-80-хх гг.// Новое в зарубежной лингвистике, вып. XXII, Языкознание в Китае, М., 1989.</ref>.
 
Кітайскую пісьменнасьць звычайна называюць гіерагліфічнай або ідэаграфічнай. Яна радыкальна адрозьніваецца ад [[альфабэт]]най тым, што кожнаму знаку прыпісана нейкае значэньне, то бок не толькі [[фанэтыка|фанэтычнае]], і лік знакаў вельмі вялікі.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commonscat|Chinese Characters}}
* [http://www.zein.se/patrick/3000char.html Найбольш выкарыстоўваемыя ітайскія гіерогліфы]
* [http://www.w-sieci.2-0.pl/kraj/lekcja.htm Інфармацыя пра кітайскую мову]
* [http://www.nciku.com/ Кітайскі слоўнік] з сыстэмай распазнаньня знакаў, напісаных рукамі
 
[[Катэгорыя:Кітайскае пісьменства]]