Вадкасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: hif:Liquid
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Жидкость?oldid=43232690
Радок 1:
[[Файл:Water drop 001.jpg|міні|300пкс240пкс|справа|Фармаваньне сфэрычнай вадзяной кроплі памяншае плошчу паверхні, што зьяўляецца натуральным вынікам паверхневага нацяжэньня вады]]
'''Ва́дкасьць''' — адзін з [[агрэгатны стан|агрэгатных станаў]] рэчыва. Асноўнай уласьцівасьцю вадкасьці, якое адрозьнівае яе ад іншых [[агрэгатны стан|агрэгатных станаў]], зьяўляецца здольнасьць неабмежавана зьмяняць форму пад узьдзеяньнем касацельных мэханічных напружваньняў, нават як заўгодна малых, практычна захоўваючы пры гэтым [[аб’ём]]. Вадкі стан звычайна лічаць прамежкавым паміж [[цьвёрдае цела|цьвёрдым целам]] і [[газ]]ам: газ не захоўвае ні аб’ём, ні форму, а цьвёрдае цела захоўвае й тое, і іншае. Форма вадкіх целаў можа цалкам або часткова вызначацца тым, што іхная паверхня паводзіць сябе як пругкая [[мэмбрана]]. Так, [[вада]] можа зьбірацца ў кроплі. Але вадкасьць здольная цячы нават пад сваёй нерухомай паверхняй, і гэта таксама азначае наязнасьць незахаванай формы.
 
Малекулы вадкасьці ня маюць пэўнага становішча, але ў той жа час ім недаступная поўная свабода перасоўваньняў. Паміж імі існуе [[прыцягненьне]], досыць моцнае, каб утрымаць іх на блізкай адлегласьці. Рэчыва ў вадкім стане існуе ў пэўным інтэрвале [[тэмпэратура]]ў, ніжэй якога пераходзіць у цьвёрды стан, то бок адбываецца [[крышталізацыя]] альбо ператварэньне ў цьвёрдацельны аморфны стан, як то [[шкло]], вышэй якога — у газападобны стан, то бок адбываецца [[выпарэньне]]. Межы гэтага інтэрвалу залежаць ад [[ціск]]у.
 
Як правіла, рэчыва ў вадкім стане мае толькі адну мадыфікацыю. Найбольш важным выключэньнем зьяўляюцца квантавыя вадкасьці й [[вадкія крышталі]]. Таму ў большасьці выпадкаў вадкасьць зьяўляецца не толькі агрэгатным станам, але й [[тэрмадынамічная фаза|тэрмадынамічнай фазай]]. Усе вадкасьці прынята падзяляць на чыстыя вадкасьці й сумесі. Некаторыя сумесі вадкасьцяў маюць вялікае значэньне для жыцьця, як то [[кроў]], [[марская вада]] й іншыя. Вадкасьці могуць выконваць функцыю растваральнікаў.
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Liquid}}
* [http://www.femto.com.ua/articles/part_1/1175.html Вадкасьць] у фізычнай энцыкляпэдыі
* [http://www.freebookcentre.net/Physics/Fluid-Mechanics-Books.html Free Fluid Mechanics books]
* [http://arjournals.annualreviews.org/loi/fluid Annual Review of Fluid Mechanics]
* [http://www.cfd-online.com/Wiki/Main_Page CFDWiki]
* [http://www.interactiveflows.com/downloads/ Educational Particle Image Velocimetry]
 
{{Няма катэгорыяў}}