Аляксандар Уласаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: pl:Aleksander Własow
Stary Jolup (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 3:
Вучыўся ў духоўнай сэмінарыі ў [[Пінск]]у, у Мікалаеўскай гімназіі ў [[Ліпаў|Ліпаве]], пазьней — у [[Рыскі тэхнічны ўнівэрсытэт|Рыскім тэхнічным унівэрсытэце]] ([[1899]]—[[1905]]).
 
У сьнежні [[1904]] году заснаваў першую беларускую палітычную партыю — [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускую сацыялістычную грамаду]] — і зьўляўся сябрам ейнага Цэнтральнага камітэту. У [[1908]] годзе - адзін з заснавальнікаў выдавецтва "[[Наша Хата]]".
 
З сьнежня [[1906]] году і да траўня [[1914]] зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «[[Наша Ніва]]». За гэты час Уласаў прыцягнуў да супрацоўніцтва з газэтай таленавітых беларускіх літаратараў, сярод якіх быў і [[Янка Купала]], які пазьней стаў новым рэдактарам газэты.
 
За сваю грамадзка-палітычную дзейнасьць і публікацыі ў [[1909]] годзе быў асуджаны царскімі ўладамі да 4 месяцаў зьняволеньня.
 
Браў удзел у Першым Усебеларускім зьезьдзе. У [[1918]] годзе ўвайшоў у склад [[Рада БНР|Рады]] [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]], праз год аднавіў дзейнасьць Беларускага навуковага таварыства ў [[Вільня|Вільні]] «Наша хатка». Уласаў выдаваў таксама часопісы «Лучынка» для дзяцей і «Саха» для сялянаў.