Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне, абнаўленьне зьвестак, выпраўленьне спасылак
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 4:
 
== Сям’я ==
Паходзіў з заможнай беларускай каталіцкай сям’і з уніяцкімі каранямі з в. Паплаўшчына пад Быхавам. Бацька - Якуб, сын Пятра Аношка, нарадзiўся ў 1873 годзе, мацi - Камiлiя, дачка Язафата Аношка, 1875 г. нар. Сям’я Аношкаў зьяўлялася парафіянамі рыма-каталіцкага касьцёла ў [[Быхаў|Быхаве]].<ref>Cardinali Paulo Giobbe. Beatificationis et canonizationis Servi Dei Sigismundi Lozinski, episcopi Minscen. et Pinsken. Positio super causae introductione. — Romae, Typis Pont. Universitatis Gregorianae, 1968. P. 268-269.</ref> Бацьку сьвятара Якуба Аношку 13 кастрычніка 1938 году расстралялі ў Менску як “удзельніка шпіёнскай дывэрсійнай рэзыдэнтуры”.<ref>Оношко Яков Петрович / Жертвы политического террора в СССР [http://lists.memo.ru/d25/f152.htm] </ref>
 
== Адукацыя і духоўная фармацыя ==
Радок 24:
З [[1935]] да [[1944]] году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў [[Дзяляцічы|Далятычах]] на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор (некаторыя з харыстаў пазьней нават трапілі ў хор [[Рыгор Шырма|Рыгора Шырмы]]).
 
Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям<ref>Лісты грэка-католікаў // Царква № 3-4(7-8), 1996, с. 21, 24.</ref>. “Хоць у афіцыйна ён ня быў манахам, аднак у прыватным сваім ладзе і ў публічным жыцьці — у сэнсе самаахвярнасьці — перавышаў усякіх асцэтаў. Нічога не ўважаў за сваё: найбольш патрэбную сабе рэч ён без ніякага сумніву і з радасьцяй аддаваў другім. [...] Можна быць пэўным, што Хрыстовы іспыт на Божым Судзе выпадзе Аношцы роўна зь вялікімі Сьвятымі”, пісаў пра айца В. Аношку беларускі марыянін а. Язэп Германовіч. <ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Жыхары Альпеня, якія ведалі айца Аношку, нават праз паўстагозьдзя з вялікай пашанай і ўдзячнасьцю ўзгадвалі яго імя: “Сьвяты быў чалавек! Шчыры беларус. Такога сьвятара ў нас больш ніколі не было! Ды й ці будзе калі?”<ref>Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. «Памяць праведніка жыць будзе вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.</ref>.
 
Прыхільнік [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]]. Выступаў за адкрыцьцё беларускіх школ. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў. У рапартах і справаздачах польскай паліцыі, якая пільна сачыла за любымі праявамі нацыянальнага жыцьця ў Палескім ваяводзтве, душпастырская дзейнасьць а. Вацлава Аношкі рэгулярна ўзгадвалася як прыклад “шкоднай нацыяналістычнай дзейнасьці”.<ref>Да 100-х угодкаў айца Вацлава Аношкі // Царква, № 4(23), 1999, с. 12.</ref>
Радок 31:
Айцец Вячаслаў Аношка зьяўляўся сябрам Рады створанага ў верасьні 1939 [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]].
 
На пачатку нямецкай акупацыі Беларусі часта выязджаў у [[Менск]] да свайго блізкага сябра кс. Пятра Татарыновіча і кс. [[Станіслаў Глякоўскі|Станіслава Глякоўскага]], які ў той час служыў у [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|касьцёле сьв. Сымона і Алены]]. На плябаніі пры касьцёле разам з імі ды іншымі беларускімі каталіцкімі сьвятарамі ([[Дзяніс Малец|Дзянісам Мальцам]], [[Казімір Рыбалтоўскі|Казімірам Рыбалтоўскім]], [[Вінцэнт Гадлеўскі|Вінцэнтам Гадлеўскім]]) абмяркоўваў планы адраджэньня рэлігійнага жыцьця ў Менску і беларусізацыі набажэнстваў. Падчас паездак у Менск служыў пераважна ў лацінскім абрадзе.<ref>Трагізм і загадкавасьць лёсаў. Да гісторыі беларускага каталіцкага душпастырства ў Менску // Юры Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. - Вільня, Інстытут беларусістыкі, 2006, с. 423.</ref>
 
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары.<ref>а. Я. Г. Мае прыяцелі - В. Аношка // Божым шляхам, сакавік-красавік, 1966, № 2 (95), с. 10-11.</ref> Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.