Быдгашч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: tet:Bydgoszcz
→‎Гісторыя: злучнасьць
Радок 78:
У межах Польшчы Быдгашч апынуўся пасьля [[20 студзеня]] [[1920]] году, калі ў горад увайшлі польскія войскі згодна з [[Вэрсальская дамова|Вэрсальскай дамовай]]. Існаваньне ў Быдгашчы моцнага нямецкага гарнізона, вымусіла польскія войскі спыніцца ў 3 км ад горада. Аднак хутка горад быў заняты палякамі. У складзе Польшчы Быдгашч уваходзіў ў склад ''Познанскага ваяводзтва'', а потым ''Торунскага'' (да [[1939]] году).
 
[[3 верасьня]] 1939 году ў горадзе пачаліся баі польскіх войскаў з нямецкімі дывэрсантамі, якіх падтрымлівала нямецкае насельніцтва. Пасьля ўваходу ў горад нямецкіх войскаў, горад, пад назваў ''Бромберг'', быў далучаны да [[Трэці райх|Райху]]. Пад час [[Другая Сусьветная вайна|Другой Сусьветнай вайны]] было забіта 37 тыс. жыхароў горада. Ужо ў сьнежні 1939 году горад быў аб’яўлены «[[юдэнфрай]]».
 
У [[1945]] годзе Быдгашч стаў сталіцай ''Паморскага ваяводзтва''. З [[1 студзеня]] [[1999]] году Быдгашч стаў адміністрацыйным цэнтрам [[Куяўска-Паморскае ваяводзтва|Куяўска-Паморскага ваяводзтва]].