Кёльн (футбольны клюб): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://ru.wikipedia.org/wiki/Кёльн_(футбольный_клуб)?oldid=41496077
Радок 17:
|Прыналежнасьць = Нямецкія
}}
'''Кёльн''' ({{мова-de|Köln}}) — нямецкі футбольны клюб з гораду [[Кёльн]]. Заснаваны ў [[1948]] годзе. Трохразовы [[Чэмпіянат Нямеччыны па футболе|чэмпіён Нямеччыны]] і 4-разовы ўладальнік [[Кубак Нямеччыны па футболе|Кубка Нямеччыны]]. «Кёльн» быў створаны [[13 лютага]] [[1948]] году пасьля зьліцьця клюбаў «''Kölner Ballspiel-Club 1901''» і «''SpVgg Sülz 07''». Як і многія іншыя прафэсійныя футбольныя нямецкія клюбы, «Кёльн» ёсьць часткай вялікага спартовага клюбу, які аб’ядноўвае ў сабе каманды па розных відах спорту, у прыватнасьці клюбы па гандболе, настольным тэнісе й мастацкай гімнастыцы. Асноўнымі супернікамі клуба зьяўляюцца «[[Барусія Мёнхэнглядбах|Барусія]]» [[Мёнхэнглядбах]], «[[Баер Левэркузэн|Баер]]» і «[[Фартуна Дусэльдорф|Фартуна]]» [[Дусэльдорф]], то бок гэта ўсё клюбы з аднаго рэгіёна, з гарадоў, шт остаюць на беразе ракі [[Райн]].
 
== Гісторыя ==
=== Раньнія часы ===
У [[1930-я]] — [[1940-я]] гады [[XX стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] ў горадзе [[Кёльн]] грунтаваліся некалькі футбольных камандаў прыкладна роўнай сілы: «''VfL Köln 1899''», «''VfR Köln 04''», «''SV Mülheim''», «''SpVgg Sülz 07''» і «''Kölner BC 01''». Аднак усе гэтыя зьвязы былі калектывамі раённага ўзроўню, якія пасьпяхова выступалі ў сваім горадзе й прылеглых вёсачках. Ні адна каманда не магла сябе сур’ёзна паказаць у рамках [[чэмпіянат Райнлянду|чэмпіянату Райнлянду]], тым больш — у першынстве Нямеччыны. З [[1934]] па [[1944]] гады «''VfR Köln''» здолеў-такі патрапіць у вышэйшую лігу, аднак канкурэнцыя з боку камандаў з [[Трыр]]у, [[Аахэн]]у й [[Дурэн]]а аказалася непераадольнай.
 
Рашэньнем жыхароў горада, якія ўсьвядомілі неабходнасьць мець моцную футбольную каманду, якія здолелі паўплываць на ўладальнікаў зьвязаў, быў створаны адзін клюб, які ўвабраў усіх лепшых футбалістаў Кёльну. Менавіта так [[13 лютага]] [[1948]] году была створана футбольная каманда «''1.FC Köln''», базай для якой паслужылі футбольныя зьвязы «''Kölner BC''» і «''Sülz 07''». Галоўнай рухаючай сілай зьліцьця камандаў сталі [[Франц Крэмэр]] і [[Франц Больг]], якія ўзяліся за пабудову канкурэнтаздольнай каманды на нацыянальнай арэне. Пад свае сьцягі яны адразу спрабавалі заклікаць моцных гульцоў, кажучы сакрамэнтальную фразу: «Не жадаеце ці вы стаць чэмпіёнамі Нямеччыны разам з намі?».
 
Франц Крэмэр стаў першым прэзыдэнтам новай каманды й заставаўся ім аж да сваёй сьмерці ў [[1967]] годзе. Ён апынуўся вельмі ўмелым кіраўніком і арганізатарам. За некалькі сэзонаў Крэмэр сур’ёзна палепшыў інфраструктуру каманды, перавёў яе на прафэсійны ўзровень. Ужо ў [[1949]] годзе клюб здолеў падняцца ў Заходні дывізіён Вышэйшай лігі Нямеччыны.
 
У [[1957]] годзе, на вечарынцы футбольнай каманды па заканчэньні сэзону, якая супала з карнавальнымі сьвятамі, адзін з гасьцей паднёс босу клюба жывога казла. Назвалі яго ў жарт у гонар галоўнага трэнэра [[Гэнэс Вайсвалер|Гэнэса Вайсвалера]]. Казёл так спадабаўся самому настаўніку й усім футбалістам, што з часам ператварыўся ў талісман клюба й стаў адлюстроўвацца на лягатыпе каманды, а затым і на ўсёй фанацкай прадукцыі. У выніку за камандай замацавалася мянушка «казлы». На [[2008]] год на полі футбольнай арэны ў Кёльне выходзіць ўжо «Гэнэс Сёмы».
 
У [[1950-я|1950-х]] і на пачатку [[1960-я|1960-х]] гадоў футбалісты зь берагоў [[Райн]]а ў цэлым 5 разоў станавіліся лепшымі ў Заходняй Нямеччыне. Гэта было посьпехам для клюба, якога зусім нядаўна ня існавала. Посьпехі на Захадзе дазвалялі камандзе рэгулярна выступаць у фінальных матчах за чэмпіёнства, але галоўны трафэй краіны скарыўся «Кёльну» толькі ў [[1962]] годзе, калі ў фінале зь лікам 4:0 быў разьбіты «[[Нюрнбэрг (футбольны клюб)|Нюрнбэрг]]».
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:1. FC Köln}}
* [http://www.fc-koeln.de/ Афіцыйны сайт]
* [http://www.fc-koeln.ru/ Сайт расейскамоўных заўзятараў клюбу]
 
{{Бундэсьліга}}