Мікалай Гуткоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
новы
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 1:
'''Мікалай Макаравіч Гуткоўскі''' ({{Нарадзіўся|2|8|1886|0|1}}, в. Забелы, [[Слуцкі павет (Расейская імпэрыя)|Слуцкі павет]], [[Менская губэрня]] — {{Памёр|8|2|1938}}) — юрыст, публіцыст, брат [[Павал Гуткоўскі|Паўла Гуткоўскага]].
 
У [[1907]]—[[1908]] настаўнічаў у мястэчку Багушэвічы Менскай губэрні. У [[1908]] быў адным з арганізатараў Беларускага студэнцкага зямляцтва ў [[Варшава|Варшаве]]. У [[1912]] скончыў юрыдычны факультэт [[Варшаўскі ўнівэрсытэт|Варшаўскага ўнівэрсытэту]]. Пасьля служыў ў [[Варшава|Варшаве]], [[Масква|Маскве]]. У часе [[Першая сусьветная вайна|Першай сусьветнай вайны]] мабілізаваны; юрысконсульт штаба Румынскага фронту. У [[1917]]—[[1919]] удзельнічаў у стварэньні беларускіх арганізацый у [[Адэса|Адэсе]]. Нейкі час знаходзіўся ў складзе войск Врангеля ў [[Крым]]е. З чэрвеня 1921 у [[Менск]]у. Працаваў унавуковым сакратаром Акадэмцэнтру, юрысконсультам НаркамацеНаркамата асьветы БССР; адначасова з [[1922]] навуковы супрацоўнік [[Інбелкульт]]а, выкладчык [[БДУ]]. У [[1924]]—[[1925]] супрацоўнік Пастаяннага прадстаўніцтва БССР пры ўрадзе СССР. Пасьля ў СНК БССР. Дасьледаваў крыніцы заканадаўства БССР, функцыянаваньне цэнтральных органаў улады. Удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналёгіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст. Арыштаваны ДПУ БССР у [[1930]] па справе Саюза вызваленьня Беларусі. У [[1937]] арыштаваны паўторна, расстраляны. Рэабілітаваны пасьмяротна.
 
== Бібліяграфія ==
* Мікола Гуткоўскі. Беларуская праўная тэрміналёгія. Менск. 1927. 13 с.
 
== Літаратура ==
* [http://www.marakou.by/by/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-i?id=19405 Гуткоўскі Мікалай Макаравіч] // {{Літаратура/Даведнік Маракова|РЛ|1|0|РЛ1-3|РЛ1-3}}
* Лінгвістыка 1920-х: тэрміналёгія, лексыкаграфія, правапіс, фармаваньне літаратурнай мовы. ARCHE 2010, № 11. С. 45
 
[[Катэгорыя:Беларускія юрысты]]
Радок 14 ⟶ 18:
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]
[[Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР]]
 
[[be:Мікалай Макаравіч Гуткоўскі]]