Міхась Стральцоў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 178.123.17.12 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі EmausBot
Няма апісаньня зьменаў
Радок 9:
[[be:Міхась Стральцоў]]
[[ru:Стрельцов, Михаил Леонтьевич]]
 
Друкаваўся з 1952, першае апавяданне надрукаваў у 1957 г. (часопіс «Маладосць»). У першым зборніку апавяданняў «Блакітны вецер» (1962) праявіў сябе тонкім псіхолагам, знаўцам побыту вёскі і горада. У зборніку «Сена на асфальце» (1966) раскрыў псіхалагічнае і эстэтычнае ўжыванне нядаўняга вяскоўца ў гарадскую стыхію, магчымасці гарманічнага спалучэння ў чалавеку эмацыянальнага і інтэлектуальнага пачаткаў. У аповесці «Адзін лапаць, адзін чунь» (1970) — фарміраванне характару падлетка ў цяжкія пасляваенныя гады. , кнігі прозы «Падарожжа за горад» (апавяданні, аповесць, 1986), кніг выбраных твораў «На ўспамін аб радасці» (1974), «Выбранае» (проза, паэзія, эсэ, 1987).
Акварэльнасць, тонкі псіхалагізм і лірычны роздум у зборніках вершаў «Ядлоўцавы куст» (1973), «Цень ад вясла» (1979), «Яшчэ і заўтра» (1983), «Мой свеце ясны» (1986). У вершах-споведзях, філасофскіх мініяцюрах, замалёўках і іранічных вершах-экспромтах выяўляецца душэўная чысціня і вернасць чалавечаму прызванню.
У зборніку літаратурна-крытычных артыкулаў «Жыццё ў слове» (1965) узнёсла і разважліва аналізаваў майстэрства Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, Ц. Гартнага, К. Чорнага, П. Пестрака, А. Русецкага, А.Зарыцкага. Аўтар кніг «У полі зроку» (1976), «Пячатка майстра» (1986) пра творчасць Я. Коласа, З. Бядулі, М. Гарэцкага, К. Чорнага, У. Дубоўкі, А. Куляшова, Я. Брыля, П. Панчанкі, А. Вялюгіна і інш., эсэ «Загадка Багдановіча» (1968).
Пераклаў на беларускую мову творы А. Пушкіна, Я. Смелякова, М. Браўна, Н. Гільена, П. Неруды, сучасных італьянскіх паэтаў, раман Ч. Айтматава «Буранны паўстанак» (1987), прозу Б. Пастарнака, Л. Лявонава і інш.