Тэадосі Растоцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 47:
Нарадзіўся ў Беларусі, каля [[Слонім]]у, у сям'і слонімскага гарадзкога судзьдзі.
 
У вельмі маладым узросьце (14 гадоў) стаў манахам-[[базылянін[[Ордэн базылянаў сьвятога Язафата|базылянінам]]ам. Пасьля заканчэньня сярэдніх студыяў і навіцыяту быў пасланы на вышэйшыя студыі ў [[Рым]] ў лістападзе 1750. Багаслоўскую адукацыю атрымліваў у [[Грэцкі калегіюм сьв. Атанасія|Грэцкім калегіюме сьв. Атанасія]] ў Рыме. Высьвячаны там на сьвятара ў 1754. У тым жа годзе вярнуўся на Бацькаўшчыну, стаў прафесарам філязофіі, тэалёгіі ў базылянскіх манастырах. Быў таксама дырэктарам школы ва Ўладзіміры-Валынскім.
 
Пасьля некалькіх гадоў прафэсарскай працы яго абралі спачатку генеральным Сакратаром базылянскага ордэну ў 1759, а ў 1772 ён стаў [[протаігумен]]ам [[Літоўская правінцыя базылянаў|Літоўскай правінцыі базылянаў]]. У 1780 быў пераабраны яшчэ на чатыры гады протаігуменам.
Радок 55:
Уніяцкі мітрапаліт Растоцкі - першы з уніяцкіх уладыкаў, які атрымаў годнасьць сэнатара і месца (з 1790) у сэнаце Рэчы Паспалітай, чаго Зьяднаная Царква беспасьпяхова дабівалася для сваіх ярархаў на працягу двух стагодзьдзяў.
 
Пасьля [[Падзелы Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] (1795), дзеля абмежваньня і кантраляваньня дзейнасьці Ўніяцкай Царквы, [[Кацярына II]] затрымала мітрапаліта Растоцкага ў Пецярбургу, адкуль ён, аддзелены ад сваёй мітраполіі, быў зьвязаны з пастваю толькі дыпламатычным шляхам.
Памёр у Пецярбургу ў 1805.