Георг Вільгельм Фрыдрых Гэгель: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
220пкс,, артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Georg_Wilhelm_Friedrich_Hegel?oldid=469253459
Радок 33:
 
Ва ўзросьце трох гадоў Гэгель пайшоў у «нямецкую школу», а праз два гады перайшоў у «лацінскую школу», калі ўжо ведаў першае скланеньне, якому яго навучыла маці. У [[1776]] годзе Гэгель паступіў на вучобу ў штутгартскі [[Gymnasium Illustre]]. Падчас свайго падлеткавага ўзросту Гэгеля шмат чытаў, а таксама запісваў у свой дзёньнік выпіскі з тэкстаў. Сярод ягоных прачытаных аўтараў былі паэт [[Фрыдрых Готліб Клёпштак]] і пісьменьнікі зьвязаныя з [[Эпоха Асьветніцтва|эпохай Асьветніцтва]], як то [[Хрыстыян Гарвэ]] й [[Готгальд Эфраім Лесінг]]. Уражаньні Гэгеля ад навучаньня ў гімназіі былі складзены ім ў выпускной прамове, дзе ён назваў гімназію «няўдалым месцам мастацтва й стыпэндыі ў [[Турэччына|Турэччыне]]».
 
Ва ўзросце васемнаццаці гадоў Гэгель паступіў у пратэстанцкую сэмінарыі пры [[Тубінгенскі ўнівэрсытэт|Тубінгенскім унівэрсытэце]], дзе ён пасябраваў з двума сваімі сакурснікамі паэтам [[Фрыдрых Гёльдэрлін|Фрыдрыхам Гёльдэрлінам]] і будучым філёзавам Фрыдрыхам [[Фрыдрых Вільгельм Ёзэф фон Шэлінг|Вільгельм Ёзэфам фон Шэлінгам]]. Сумеснае непрыманьне таго, што разглядалася як забаронная серада сэмінарыі, сталася чыньнікам іхняга блізкага сяброўства, дзякуючы чаму яны ўзаемна ўплывалі на ідэі адзін на аднаго. Яны з агульным энтузіязмам назіралі за падзеямі [[Француская рэвалюцыя|францускай рэвалюцыі]]. Шэлінг і Гёльдэрлін пагрузіліся ў тэарэтычныя дэбаты аб кантаўскай філязофіі, аднак Гэгель заставаўся ў баку ад гэтага дыскусу. Гэгель ў гэты час разглядаў сваю будучыню, як кар’еру грамадзкага філёзафа ({{мова-de|Popularphilosoph|скарочана}}), то бок таго, хто робіць мудрагелістыя ідэі філёзафаў даступнымі для шырокай грамадзкасьці, на ягоную думку не было неабходнасьці ўключэньня крытычна цэнтральных ідэяў [[кантынеанства]]. Так ён лічыў да [[1800]] году.
 
== Філязофія ==
Радок 50 ⟶ 52:
* [http://slounik.org/120771.html Біяграфія на slounik.org]
* [http://www.historyguide.org/intellect/hegel.html Гэгель на гістарычным даведніку]
* [http://classiques.uqac.ca/contemporains/gouin_jean_luc/gouin_jean_luc.html «Der Instinkt der Vernünftigkeit» і іншае] на ссайцесайце [[Квэбэскі ўнівэрсытэт|Квэбэскага ўнівэрсытэта]]
 
{{Накід:Філязофія}}