Карлас Шэрман: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 11:
 
== Творы ==
Аўтар паэмы «Дождж у Каралішчавічах» (у перакладзе з гішпанскай мовы [[Рыгор Барадулін|Р. Барадуліна]], 1984), збору вершаў «Сны» (у перакладзе з гішпанскай мовы Р. Барадуліна і [[Васіль Сёмуха|В. Сёмухі]], 1989), кнігі крытыкі і эсэ «Таямніцы почырку» (1995), паэмы «Накірункі сьвету» (на гішпанскай мове і ў перакладах [[Вера Рыч|В. Рыч]] на ангельскую, Р. Барадуліна на беларускую і І. Бурсава на расейскую мовы, 2000). Уклаў шэраг выдадзеных на беларускай мове зборнікаў гішпанамоўных паэтаў (Ф. Гарсія Лоркі, П. Нэруды, Н. Гільена, Г. Містраль), анталёгію сучаснай кубінскай паэзіі. Пераклаў з гішпанскай на беларускую мову творы паэтаў Гішпаніі і Лацінскай Амэрыкі, аповесьць і раман [[Габрыэль Гарсія Маркес|Габрыэля Гарсія Маркеса]], зь якім быў асабіста знаёмы.
У яго перакладзе на гішпанскую мову выйшлі выбраныя творы [[Янка Купала|Я. Купалы]] і [[Якуб Колас|Я. Коласа]] «Папараць-кветка» (1982), кнігі [[Аркадзь Куляшоў|А. Куляшова]] «Мая Бесядзь» (1976), Р. Барадуліна «Чорны вол маёй трывогі» (1985), раман І. Чыгрынава «Плач перапёлкі» (1988), аповесьці [[Васіль Быкаў|В. Быкава]] «Дажыць да сьвітаньня» (1980), «Абеліск» (1984), «У тумане» (1989) і іншыя.