Фрыдрых Шылер: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: diq:Friedrich Schiller
Радок 166:
Да паэзіі Шылера ў сваёй творчасьці зьвярталіся такія дзеячы беларускай культуры, як [[Янка Лучына]], [[Максім Багдановіч]] і [[Янка Купала]]. Сярод перакладчыкаў яго вершаў і балядаў на беларускую мову, акрамя Багдановіча — [[Юрка Гаўрук]], [[Максім Лужанін]], [[Ніна Мацяш]] і [[Васіль Сёмуха]]. Першы пераклад «Падступства і каханьня» (пад назвай «Каварства і каханьне») зрабіў [[Кузьма Чорны]], «Вільгельма Тэля» пераклаў [[Алесь Дудар]]. «Разбойнікі» былі перакладзеныя на беларускую [[Пімен Панчанка|Піменам Панчанкам]]. Шылеравы п'есы на Беларусі ставіліся на [[расейская мова|расейскай]] і [[польская мова|польскай мовах]] пачынаючы з [[1840-я|1840]]—[[1850-я|1850-х]] гадоў, пасьля пастановы адбываліся на [[беларуская мова|беларускай]] і польскай мовах.
 
У [[1993]] годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў сэрыі «Скарбы сусьветнай літаратуры» быў выдадзены буйнейшы збор твораў Шылера ў беларускіх перакладах. З прадмовай ад [[Лявон Баршчэўскі|Лявона Баршчэўскага]] выданьне зьмяшчала пераклады некалькіх шылераўскіх вершаў і балядаў («Амалія», «Мастакі», «Падзел зямлі», «Дзяўчына з далёкага краю», «Пальчатка», «Рыцар Тогенбург» і «Надзея») у перакладах [[Юрка Гаўрук|Юркі Гаўрука]], [[Васіль Сёмуха|Васіля Сёмухі]] і [[Яўген БаласінБяласін|Яўгена БаласінаБяласіна]]. З драматычных твораў Шылера ў выданьні былі надрукаваныя трагедыя «Падступства і каханьне» ў перакладзе [[Мікола Ермалаеў|Міколы Ермалаева]], драматычная паэма «Дон Карлас, інфант гішпанскі» ў перакладзе [[Лявон Баршчэўскі|Лявона Баршчэўскага]], псыхалягічная трагедыя «Марыя Сьцюарт» у перакладзе [[Васіль Сёмуха|Васіля Сёмухі]] і драма «Вільгельм Тэль» у перакладзе [[Уладзімер Папковіч|Ўладзімера Папковіча]].
 
== Творы ==