Вацлаў Аношка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
запыт на крыніцу
Радок 1:
[[Файл:Anoska.jpg|міні|200пкс|Вацлаў Аношка]]
 
'''Вацлаў Аношка''', '''Вячаслаў Аношка''' ([[1899]], [[Магілёўшчына]] — [[18 лютага]] [[1966]], [[Рабэрцін]], [[Польшча]]) — беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду.
 
Вучыўся ў Менскай духоўнай каталіцкай сэмінарыі пасьля эвакуацыі яе ў Кельцы (Польшча).
Радок 7:
Высьвячаны [[1 лістапада]] [[1924]]. Напачату працаваў вікарыем ў рыма-каталіцкай парафіі ў [[Ляхавічы|Ляхавічах]] [[Баранавіцкі павет|Баранавіцкага павету]]. Зацікавіўся справай адраджэньня Уніі і прыняў усходні абрад.
 
З [[1926]] году служыў [[парах]]ам уніяцкай парафіі ў мясцовасьці ў [[Альпень|Альпені]] каля [[Давыд-Гарадок|Давыд-Гарадка]], куды шматразова прыязджаў дапамагаць і прапаведаваць ягоны сябар  — беларускі каталіцкі сьвятар [[Пётар Татарыновіч]]. Асабіста жыў вельмі сьціпла, а часам нават бедна - — усё імкнуўся аддаць людзям і, асабліва, дзецям{{Няма крыніцы}}. У Альпені пабудаваў капліцу сьв. Язафата, арганізаваў сялянаў на асушэньне забалочаных зямель, стварыў аркестар, які граў на царкоўных сьвятах. Каля 10 чалавек з уніяцкай парафіі ў Альпені пад яго уплывам пайшлі вучыцца ў малыя семінарыі ў [[Любешаў|Любешаве]] і [[Ломжа|Ломжы]]. Праводзіў актыўную і пасьпяховую місійную дзейнасьць, заснаваў таксама яшчэ адну ўніяцкую парафію на Століншчыне на [[Мярлінскія хутары|Мярлінскіх хутарах]].
 
З [[1935]] да [[1944]] году служыў у каталіцкай парафіі славяна-бізантыйскага абраду ў [[Далятычы|Далятычах]] на Наваградчыне, дзе стварыў выдатны царкоўны хор.
Радок 13:
Прыхільнік [[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя|Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі]]. Выкладаў у школе Закон Божы і зьвяртаўся да вернікаў на беларускай мове, распаўсюджваў беларускія хрысьціянскія выданьні, вучыў вернікаў беларускім сьпевам, ладзіў для іх тэатральныя пастаноўкі і ўсяляк спрыяў росту нацыянальнай самасьвядомасьці ў тых парафіях, дзе служыў.
 
Зьяўляўся сябрам Рады [[Беларускі Экзархат Грэка-Каталіцкай Царквы|Беларускага Экзархату Грэка-Каталіцкай Царквы]].
 
Перад Вялікаднем 1944 савецкія партызаны хацелі расстраляць сьвятара, аднак за яго заступіліся мясцовыя жыхары. Таму перад прыходам Саветаў ён вымушаны быў зьехаць у Польшчу.
Радок 23:
* [http://kamunikat.fontel.net/www/knizki/historia/harbinski/brd/uspaminy_03.htm Успаміны Юрася Гарбінскага, МАЕ ПРЫЯЦЕЛI — В. АНОШКА]
* [http://leszkiewicz.narod.ru/unia.html Вінцук Адважны «Унія на Палесьсі»]
* Ігар Бараноўскі. Анастасія Ільіна. “Памяць«Памяць праведніка жыць будзе вечна”вечна» // Царква, № 4(39), 2003, с. 12-14.
* Анастасія Ільіна. Там, дзе была Унія... // Царква, № 4(47), 2005, с. 15.