Канстантынопаль: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
{{Артаграфія}}
{{Перанесьці|Канстантынопаль}}
'''КАНСТАНТЫНОПАЛЬ''' — гістарычная назва [[Стамбул|Стамбулу]] — горад заснаваны рымскім імператарам [[Канстанцін Вялікі|Канстанцінам Вялікім]] 8 лістапада 324 года на месцы старажытнага грэцкага горада [[Горад ВізантыйБізантый|Візантый]], на эўрапэйскім беразе [[Мармуровае мора|Мармуровага мора]], каля заліва Залаты Рог.
Імператар уласнаручна пазначыў [[дзіда]]й на зямлі межы будучага горада. Нанова пабудаваны горад быў асвячоны 11 траўня 330 года і з тых часоў гэтая дата сьвяткавалася як Дзень Горада. Першапачаткова названы Новым Рымам (''Nova Roma''), горад быў неўзабаве пераназваны ў гонар заснавальніка, але канстантынопальцы звалі яго часьцей за ўсё проста Горад (''Polis''). Для большага падабенства з [[Рым]]ам на тэрыторыі горада было знойдзена сем узгоркаў, а сам горад быў падзелены на чатырнаццаць частак (''regiones''). Дванаццаць рэгіёнаў разьмяшчаліся ўнутры гарадскіх сьцен, трынаццатым лічыліся Сікі, прадмесьце на паўночным баку бухты Залаты Рог, а чатырнаццатым рэгіёнам былі [[Влахерны]] на паўднёвым баку Залатога рога, адздзеленыя ад [[сьцены Канстаньціна|сьценаў Канстаньціна]] значнай прасторай. Канстантынопаль стаў сымбалям і цэнтрам дзяржаўнае улады [[Бізантыйская імпэрыя|Усходняй Рымскай імпэрыі]] — сталіцай, найбуйнейшым эканамічным, навуковым і культурным цэнтрам краіны. У [[Русь|рускіх]] летапісах менаваўся [[Царград|Царградам]]. [[Падзеньне Канстантынопалю|Захоп Канстантынопаля]] туркамі 29 траўня 1453 пазначыў канец візантыйскае гісторыі.