Таварыства філяматаў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: прыбраў спрэчную фармулёўку
Радок 13:
[[4 лістапада]] [[1817 год]]у ў згуртаваньне прымаюцца [[Францішак Малеўскі]] і Зыгмунт Навіцкі, якіх рэкамэндаваў [[Адам Міцкевіч]]. Праз тры дні ўступае [[Юзэф Кавалеўскі]]. [[16 красавіка]] [[1818 год]]у паводле выдатнай рэкамэндацыі Адама Міцкевіча ў Таварыства залічаецца [[Ян Чачот]] і сёлета ж — Тэадор Лазінскі. У [[1819 год]]зе згуртаваньне папоўнілі Дзіянісі Хлявінскі, Дамінік Ходзька, Казімер Пясецкі, [[Ігнат Дамейка]], Ян Сабалеўскі і [[Міхал Рукевіч]]. У [[1820 год]]зе ў Таварыства прыйшоў Вінцэнт Будрэвіч, а вясной [[1822 год]]у — Станіслаў Казакевіч. У [[1821 год]]зе з Таварыства былі выключаныя Бруна Сухецкі, Эразм Палюшынскі і Зыгмунт Навіцкі<ref name=knihazbor/>.
 
Пры ўдзеле [[Ян Чачот|Яна Чачота]] і [[Тамаш Зан|Тамаша Зана]] таварыства было ператворанае і названа ''Таварыствам філяматаў''; быў прыняты новы статут з 272 правіламі. Першапачатковымі мэтамі былі самаадукацыя і самаўдасканальваньне чальцоў, зьвязаных сяброўствам. Структура арыентавалася на навуковыя і літаратурныя таварыствы. Арганізацыя складалася з двух аддзяленьняў — літаратуры і маральных навук з Ф. Малеўскім, затым А. Міцкевічам на чале ([[1818]]—[[1819]]), і фізыка-матэматычнага і мэдыцыны пад кіраўніцтвам А. Петрашкевіча. Дзейнасьць складалася ў чытаньні і крытычных разборах сваіх твораў, дыскусіях аб прачытаных кнігах і г. д.
 
Пад уплывам прафэсара Віленскага ўнівэрсытэту [[Іяхім Лялевель|Іяхіма Лялевеля]] з [[1818]] году ў праграме таварыства зьявіліся грамадзкія мэты, а ў [[1819]] годзе праграма набыла выразную палітычную і патрыятычную афарбоўку. У розны час у чальцы таварыства былі прынятыя Дамінік Цэзары Ходзька, Казімір Пясецкі, [[Ігнат Дамейка]], [[Міхал Рукевіч]], [[Ян Сабалеўскі]] ([[1819]]), [[Вінцэнцій Будрэвіч]] ([[1820]]), Станіслаў Казакевіч ([[1822]]). Самым старэйшым зь філяматаў быў Ежоўскі, які нарадзіўся каля [[1795]] году, самым малодшым — Дамейка (1802 году нараджэньня).