Шпік: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
пачатак
 
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[File:KaulųČiulpai.JPG|thumb|Шпік]]
'''Шпік'''<ref>[http://slounik.org/nn/%D1%88%D0%BF/2 Шпік] // {{Літаратура/Слоўнік беларускай мовы (клясычны правапіс, 2001)}}</ref><ref>[http://slounik.org/bn/%D1%88%D0%BF ШпикШпік] // {{Літаратура/Беларуска-расейскі слоўнік (1925, 1993)}}</ref><ref>[http://slounik.org/fizyjarb/%D0%BC%D0%BE Мозг костный] // {{Літаратура/Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік (1993)}}</ref> — цэнтральны орган кроваўтварэньня, разьмешчаны ў губчатым рэчыве касьцей і касьцёвамазгавых поласьцях хрыбетных жывёл і [[чалавек]]а. Выконвае таксама функцыі біялягічнай аховы арганізма і косьцеўтварэньня.
 
У чалавека шпік зьяўляецца на 2-м месяцы эмбрыянальнага разьвіцьця ў закладцы [[раменьніца|раменьніцы]], на 3-м месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, хрыбетках і інш., на 5-м — функцыянуе як асноўны кроваўтваральны орган. Маса шпіка ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9% ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых [[вуза]]ў; забясьпечаны нэрвамі і крывяноснымі судзінамі.