Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
RedBot (гутаркі | унёсак)
д r2.5.2) (робат дадаў: ext:Peter Paul Rubens
Xqbot (гутаркі | унёсак)
д r2.7.2) (робат зьмяніў: eu:Peter Paul Rubens; касмэтычныя зьмены
Радок 26:
 
=== Жыцьцё ў Італіі ===
[[ImageФайл:Rubens lerma.jpg|міні|зьлева|200пкс|''Конны партрэт герцага Лерма'', [[1603]] год, [[Музэй Прада]], Мадрыд]]
[[ImageФайл:Rubens vallicella.jpg|міні|справа|200пкс|''Маці Божая з дзіцем аблюбаваным анёламі'', [[1608]] год, Рым]]
У [[1600]] годзе Рубэнс адправіўся ў [[Італія|Італію]]. Ён спыніўся спачатку ў [[Вэнэцыя|Вэнэцыі]], дзе ён убачыў карціны [[Тыцыян]]а, [[Паолё Вэранэзэ|Вэранэзэ]] й [[Тынтарэта]], перш чым пасяліцца ў [[Мантуя|Мантуі]] пры двары герцага [[Вінчэнца I Гонзага]]. Афарбоўка й кампазіцыі Вэранэзэ й Тынтарэта зрабілі непасрэдны ўплыў на жывапіс Рубэнса й ягоныя больш позьнія працы, стыль якіх адрозьніваўся моцным уплывам [[Тыцыян]]а. Пры фінансавай падтрымцы з боку герцага, Рубэнс пазьней адправіўся ў [[Рым]] праз [[Флярэнцыя|Флярэнцыю]] ў [[1601]] годзе. Там ён вывучаў клясычнае грэцкае й рымскае мастацтва й капіяваў працы італьянскіх майстроў, як то эліністычная скульптура «''[[Ляакоан і ягоныя сыны]]''», якая асабліва паўплывала на яго, а таксама працы [[Мікелянджэлё]], [[Рафаэль|Рафаэль]] і [[Леанарда да Вінчы]]. Таксама Рубэнс знаходзіўся пад уплывам вельмі натуралістычных карцінаў [[Караваджа]]. Пазьней ён зрабіў копію адной з карцінаў гэтага мастака «''[[Злажэньне ў магілу Хрыста (Караваджа)|Злажэньне ў магілу Хрыста]]''», рэкамендаваўшы яе свайму заступніку, герцагу Мантуі, а таксама згуляў важную ролю ў набыцьці адной зь ягоных твораў для царквы [[дамініканцы|дамініканцаў]] у Антвэрпэне. Падчас гэтага першага знаходжаньня ў Рыме, Рубэнс скончыў працу над сваім першым заказаным алтаром для рымскай царквы [[Санта-Крочэ-ін-Джэрусалемэ]].
 
Рубэнс накіраваўся ў [[Гішпанія|Гішпанію]] з дыпляматычнай місіяй у [[1603]] годзе, дастаўляючы падарункі ад Гонзага да [[Філіп III (кароль Гішпаніі)|Філіп III]]. Знаходзячыся там, ён азнаёміўся з шырокімі калекцыямі Рафаэля й Тыцыяна, якія былі сабраны [[Філіп II (кароль Гішпаніі)|Філіпам II]]. Ён таксама намаляваў партрэт [[Франсіска Гомэс дэ Сандаваль і Рохас|герцага Лерма]] на кані ў час ягонага знаходжаньня ў [[Мадрыд]]зе, які дэманструе ўплыў такіх працаў, як выява [[Карл V (імпэратар Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі)|Карла V]], зробленая Тыцыянам. Гэтае падарожжа стала першым з многіх падчас ягонай кар’еры, у якім ён аб’яднаў мастацтва й дыпляматыю.
Радок 37:
 
=== Вяртаньне ў Антвэрпэн ===
[[ВыяваФайл:Peter Paul Rubens 068.jpg|міні|справа|180пкс|''[[Узрушэньне крыжа (Рубэнс)|Узрушэньне крыжа]]''. [[1610]]–[[1611]] гады]]
Даведаўшыся пра хваробу сваёй маці ў [[1608]] годзе Рубэнс сплянаваў ад’езд зь Італіі ў Антвэрпэн. Тым ня менш, яна памерла раней, чым ён прыехаў дадому. Ягонае вяртаньне супала з пэрыядам аднаўленьня эканамічнага росквіту ў горадзе з падпісаньнем [[Антвэрпэнская дамова 1609 году|Антвэрпэнскай дамовы]] ў красавіку [[1609]] году, якая паклала пачатак [[Дванацацігадовы мір|Дванацацігадовага міру]]. У верасні таго ж года Рубэнс быў прызначаны прыдворным жывапісцам [[Альбэрт VII Аўстрыйскі|Альбэрта VII]] і ягонай жонкі [[Ізабэла Кляра Эўгенія|Ізабэлы Кляры Эўгеніі]], кіраўнікамі [[Нідэрлянды|Нідэрляндаў]]. Ён атрымаў спэцыяльны дазвол на стварэньне сваёй студыі ў Антвэрпэне, а не каля двара ў [[Брусэль|Брусэлі]], а таксама мог працаваць для іншых кліентаў. Рубэнс быў блізкім сябрам эрцгерцагіні Ізабэлы да самай ейнай сьмерці ў [[1633]] годзе й працаваў не толькі як мастак, але й як амбасадар і дыплямат. Рубэнс зрабіў далейшае ўмацаваньне сваіх сувязяў з горадам, калі [[3 кастрычніка]] [[1609]] году ён ажаніўся з Ізабэлай Брант, дачкой выбітнага грамадзяніна Антвэрпэна й гуманіста Яна Бранта.
 
У [[1610]] годзе Рубэнсы пераехалі ў новы дом, дзе месьцілася ў новая студыя. Зараз гэты [[Будынак Рубэнса]] ёсьць музей, дзе ён і ягоныя вучні зрабілі вялікую частку карцінаў, а таксама дзе месьціцца ягоная асабістая калекцыя твораў мастацтва й бібліятэка, якая зьяўляецца адной з самых шырокіх у Антвэрпэне. За час свайго жыцьця Рубэнс стварыў студыю са шматлікімі вучнямі й памагатымі. Сярод найбольш вядомых ягоных вучняў быў малады [[Антаніс ван Дэйк]], які неўзабаве стаў выбітным флямандзкім партрэтыстам і часьцяком потым супрацоўнічаў з Рубэнсам. Акрамя таго, Рубэнс часьцяком супрацоўнічаў з многімі іншымі вядомымі мастакамі ў горадзе, у тым ліку з анімалістам [[Франс Снэйдэрс|Франсам Снэйдэрсам]], які зрабіў унёсак пры стварэньні арла ў карціне «''Прыкутаны Прамэтэй''», а таксама са сваім добрым сябрам-мастаком [[Ян Брэйгель Старэйшы|Янам Брэйгелем Старэйшым]]. Акрамя таго, Рубэнс пісаў творы для алтароў, як то для [[Сабор анвэрпэнскай Маці Божай|сабору Маці Божай]], што таксама зрабіла значны ўнёсак у ягонае станаўленьне ў [[Фляндрыя|Фляндрыю]].
 
Акрамя таго Рубэнс вырабляў [[гравюра|гравюры]] для друкаваных выданьняў, а таксама маляваў тытульныя лісты для гэтых выданьняў, асабліва для свайго сябра [[Бальтазар Марэтус|Бальтазара Марэтуса]], уладальніка вялікага выдавецтва, што значна павялічыла славу мастака па ўсёй Эўропе. За выключэньнем некалькіх бліскучых [[афорт|афорта]]ў, Рубэнс рабіў толькі малюнкі, пакідаючы стварэньне гравюры спэцыялістам, як то [[Люкас Форстэрман]]. Мастак таксама аформіў [[аўтарскія правы]] на свае творы для друкаваных выданьняў у [[Галяндыя|Галяндыі]], дзе ягоная праца была шырока скапіяваная іншымі выдавецтвамі. Акрамя таго ён меў аўтарскія правы на свае працы ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], [[Францыя|Францыі]] й [[Гішпанія|Гішпаніі]]<ref>A Hyatt Mayor, Prints and People, Metropolitan Museum of Art/Princeton, 1971, no.427–32, ISBN 06910032620-691-00326-2</ref>.
 
=== Цыкль Марыі Мэдычы й дыпляматычныя місіі ===
Радок 57:
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Рубэнс, Пітэр Паўль}}
{{Накід:Мастацтва}}
 
[[Катэгорыя:Флямандзкія мастакі і мастачкі]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1577 годзе]]
Радок 81 ⟶ 82:
[[eo:Petro Paŭlo Rubens]]
[[ext:Peter Paul Rubens]]
[[eu:PieterPeter Paul Rubens]]
[[fa:پتر پل روبنس]]
[[hif:Peter Paul Rubens]]