Бешанковіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі

Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: es:Raión de Beshankovichy
→‎Рэлігія: дапаўненьне
Радок 89:
=== Рэлігія ===
У раёне існуе 16 рэлігійных суполак, зь іх: 11 — праваслаўных, 2 — рымска-каталіцкія, 1 — хрысьціянаў адвэнтыстаў сёмага дня, 1 — хрысьціянаў веры эвангельскай «Добрая вестка», 1 — эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў. Працуе 2 праваслаўныя і 2 рымска-каталіцкія нядзельныя школы.
 
На момант скасаваньня Уніі (паводле зьвестак на 1837 г.) існаваў асобны грэка-каталіцкі Бешанковіцкі дэканат (адзін з пяцідзесяці) Беларускай япархіі ГКЦ у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні, у якім паводле рэканструкцыі дасьледчыка УНіі Марыяна Радвана было 11 парафіяў, 12 сьвятароў і 10092 вернікі.
 
Апошнімі ўніяцкімі Бешанковіцкімі дэканамі былі а. Дзьмітры Яновіч (узрост невядомы) і а. Пій Перабіла (41 год). Перад самым скасаваньнем Уніі ад а. Яновіча ўладам удалося выбіць расьпіску аб згодзе прыняць праваслаўе. Інфармацыі пра падобную пісьмовую згоду ад іншых 10 сьвятароў дэканату няма - магчыма, такія расьпіскі ад іх выбіць так і не ўдалося. А манах-базыльянін а. Баніфаці Тарасевіч, 68 гадоў, адміністратар парафіі з Дабрыгораў, такую згоду ня даў. Паводле падлікаў М.Радвана, нягледзячы на ўсе намаганьні і запугваньні біскупа Ёсіфа Сямашкі і обер-пракурора Скрыпіцына, толькі 18,6% уніяцкага духавенства Беларускай япархіі выказала папярэднюю пісьмовую згоду на пераход у праваслаўе, а ў Віцебскай губэрні - усяго 43 сьвятары з 185.
 
Уніяцкія парафіі ў Бешанковіцкім дэканаце у 1837 г. былі ў наступных мясьцінах:
 
1. Бешанковічы - сьв. Ільлі, 1644 вернікі, парафіі належыла 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход парафіі - 396 руб.
 
2. Бешанковічы - сьв. Пятра і Паўла, 1530 вернікаў, парафіі належыла 5 фундушовых душ, 1 валока і 9 моргаў зямлі, гадавы даход - 175 руб. Самы вядомы кірмаш у Бешанковічах быў Петрапаўлаўскі. Штогод на яго зьязджалася да 4-5 тыс. чалавек. Вядомы адміністратар адной з бешанковіцкіх парафіяў - а. Ян Лапа (Лапо/Lappo), меў 36 гадоў.
 
3. Буй - Перамяненьня Гасподняга, 199 вернікаў, 1,25 валок зямлі, гадавы даход - 160 руб. Гэта была самая малая парафія дэканату, але з нядрэнным (адносна іншых) гадавым даходам. Адміністратар парафіі - а. Андрэй Гутаровіч, 38 меў гадоў.
 
4. Дабрыгоры - Усьпеньня Багародзіцы, 1267 вернікаў, парафіі належыла 94 фундушовыя душы, 10 валок зямлі, гадавы даход - 858 руб. Гэта была ці ня самая багатая парафія Бешанковіцкага дэканату. Адміністратар парафіі - а. Баніфаці Тарасевіч, OSBM, меў 68 гадоў.
 
5. Казаноўка - Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы, 1059 вернікаў, 5 фундушовых душ, 2 валокі і 6 моргаў зямлі, гадавы даход 175 руб. Была таксама філіяльная капліца ў Сяльцы. Парах парафіі - а. Якуб Галынец, 51 год.
 
6. Стрыжава - сьв. Мікалая, 969 вернікаў, 4 валокі зямлі, гадавы даход 186 руб. Адміністратар парафіі - а. Язэп Данілевіч, 36 гадоў.
 
7. Шарыпін - Раства Найсьвяцейшай Багародзіцы, 410 вернікаў, 12 моргаў зямлі, 157 руб гадавога даходу. Адміністратар парафіі - а. Канстанцін Талоцкі, 38 гадоў.
 
8. Сьвіцына - сьв. Барыса і Глеба, 278 вернікаў, 2 валокі зямлі, 30 руб. гадавога даходу. Гэта была хіба самая бедная парафія дэканату. Парах парафіі быў а. Ян Тучкевіч, які меў 31 год.
 
9. Вула - Перамяненьня Гасподняга, 1150 вернікаў, 3 валокі зямлі, 180 руб. гадавога даходу. Парах парафіі - а. Ельяшэвіч Рыгор, 50 гадоў.
 
10. Вярхоўе - Сьвятой Тройцы, 897 вернікаў, 10 фундшовых душ, 2 валокі і 16,5 моргаў зямлі, гадавы даход - невядомы. Была таксама філіяльная капліца ў Чаркасах. Адміністратар парафіі - а. Андрэй Нікановіч, меў 30 гадоў.
 
11. Вяжышчы - Перамяненьня Гасподняга, 689 вернікаў, 2 валокі зямлі, усяго 40 руб. гадавога даходу. Закрыстыянін парафіі (свайго сьвятара, магчыма, ужо не было ў парафіі) - Васіль Караткевіч, 37 гадоў.
 
Адразу пасьля скасаваньня Уніі праваслаўнае духавенства намагалася былых уніятаў, якія пайшлі ў лацінскі касьцёл, вярнуць сабе і пісала адпаведныя скаргі. Паводле гэтых скаргаў у Бешанковічах праваслаўныя мелі 815 вернікаў. Удалося прымусіць вярнуцца ў праваслаўе 80 душ. Паводле зьвестак 1837 г. у двух уніяцкіх парафіях Бешанковічаў было разам 3174 вернікі. Выходзіць, праваслаўныя згубілі 2279 душ былых уніятаў.
 
== Гаспадарчая дзейнасьць ==