Шагнамэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Shahnameh?oldid=454501585
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Кароткі аповяд: артаграфія
Радок 18:
«Шагнамэ» распавядае пра гісторыю Ірана, пачынаючы са стварэньня сьвету й ўвядзеньня ў побыт дасягненьняў [[цывілізацыя|цывілізацыі]], як то выкарыстаньне агню, прыгатаваньне ежы, вынаходзтва [[мэталюргія|мэталюргіі]] й выкарыстаньне законаў, арыйцаў (у сэнсе іранцаў) й сканчаючы [[арабская заваёва Пэрсіі|арабскай заваёвай Пэрсіі]]. Праца мае не храналягічны парадак, але назіраецца агульны рух у часе. Некаторыя пэрсанажы жывуць на працягу сотняў гадоў, але большасьць зь іх маюць звычайную працягласьць жыцьця. Ёсьць шмат [[шаг]]аў, якія прыходзяць і сыходзяць, а таксама герояў і злыдняў, якія часта зьмяняюцца. Толькі стала існуюць сама [[Вялікая Пэрсія]] й шэраг сьвітанкаў і заходаў, якія ніколі не бываюць аднолькавымі, што адлюстроўвае ход часу.
 
Праца падзелена на тры пасьлядоўныя частічасткі: мітычнаямітычную, гераічнаягераічную й гістарычнаягістарычную эпохі. Бацька Час зьяўляецца напамінам пра трагедыю [[сьмерць|сьмерці]] й страты, аднак усё ж такі прыходзіць наступны узыход сонца, які прыносіць з сабою надзею на новы дзень.
 
У першым цыкле твора, зло ёсьць знешняй зьявай, [[д’ябал]]ам. У другім цыкле, мы бачым пачатак сямейнай нянавісьці, дрэнныя паводзіны й зло прымае чалавечую прыроду. Два старэйшыя сына шага [[Фэрэйдун|Фэрэйдуна]] адчуваць прагнасьць і зайздрасьць у адносінах да свайго нявіннага малодшага брата й, мяркуючы, што іхны бацька спрыяе яму, яны яго забіваюць. Сын забітага князя потым помсьціць за забойства свайго бацькі й усе яны пагружаюцца ў цыкль забойстваў і помсты. У трэцім цыкле, мы сутыкаемся з шэрагам заганаў шагаў. У гэтай частцы распавядаецца пра гісторыю шага [[Кай Кавус|Кай Кавуса]] й ягоной жонкі [[Судабэ]], якая адчувае прагнасьць і непрыманьне да свайго пасерба, [[Сыявуш]]а.