Шагнамэ: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Shahnameh?oldid=453678960
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Склад: стыль
Радок 12:
«Шагнамэ» ёсьць эпічная паэма, якая ўтрымлівае звыш за 50 тыс. куплетаў на сучаснай пэрсыдзкай мове. Яна заснавана галоўным чынам на аднайменнай празаічнай працы, якая была складзена Фірдаўсі ў тыя часы, калі ён жыў яшчэ ў [[Тус]]е. Гэтая празаічная праца ў сваю чаргу па большай частцы зьяўлялася перакладам з [[сярэднепэрсыдзкая мова|сярэднепэрсыдзкамоўнай]] працы, вядомай як «Хватайнамак» альюо «Кніга валадароў», позьне сасанідзкага складніка гісторыі кіраўнікоў і герояў Пэрсіі зь мітычных часоў да панаваньня [[Хасроў II Парвіз|Хасрова II]]. У «Хватайнамаке» зьмяшчаюцца гістарычныя зьвесткі пра позьні сасанідзкі пэрыяд, але ён не ўтрымлівае зьвесткі пра раньні пэрыяд [[III стагодзьдзе|III]]—[[IV стагодзьдзе|IV стагодзьдзя]]<ref>Robert Charles Zaehner, «Zurvan: a Zoroastrian dilemma» (1955), p. 10.</ref>. Фірдаўсі дадаў матэрыял, які працягваў гісторыю зьвяржэньня [[Сасаніды|Сасанідаў]] [[арабы|арабамі]] ў сярэдзіне [[VII стагодзьдзе|VII стагодзьдзя]].
 
Першае вершаскладаньне на аснове сярэднепэрсыдзкай кронікі зрабіў Абу-Мансур Дакікі, які быў сучаснікам Фірдаўсі й паэтам пры двары [[Саманіды|Саманідаў]], які ў хуткім часе гвалтоўна памёр, напісаўшы толькі 1000 строфаў. Гэтыя строфы, якія апісвалі час дзейнасьці прарока [[Зараастр]]а, былі пазьней аб’яднаныя Фірдаўсі зь ягоным уласным вершам. Стыль «Шагнамэ» паказвае, што твор мае характарыстыкі як вуснай, так і пісьмовай літаратуры, што натхнае некаторых вучоных на меркаваньне, што Фірдаўсі таксама выкарыстоўваў зараастрыйскія на́скі й зараз страчаны твор «[[Чыгрдад]]» у якасьці крыніцаў. Шматлікія іншыя крыніцы на сярэднепэрсыдзкай мове былі выкарыстаны пры складаньні эпасу, як то выбітная «[[Карнамаг-і Ардакшыр-і Пабаган]]», якая была напісана ў канцы сасанідзкай эпохі, і распавядала пра тое, як [[Ардашыр Папакан]] прыйшоў да ўлады, якая з-за сваёй гістарычнай блізкасьці да рэальнасьці, лічыцца даволі дакладнай крыніцай гісторыі.
 
== Крыніцы ==