Вікіпэдыя:Форум/Архіў 5: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Vojt V (гутаркі | унёсак)
Радок 338:
::::: Іх назвалі так разам з усёй астатняй старажытнагрэчаскай і -рымскай культурай, як класіцызм у архітэктуры. І тыя нехта, хто называў, жылі амаль што ў нашыя дні (па гістарычных мерках) калі старажытнагрэчаская і -рымская культуры былі ўжо амаль 2 тысячагоддзі безумоўнымі і агульнапрызнанымі ўзорамі для пераймання. Вось калі тарашкевіца будзе безумоўным і агульнапрызнаным узорам - тады калі ласка, называйце і нехай ўмацоўваецца. Магу назвацца хоць віцэ-каралём абодвух Індый, але на самой справе не быць ні віцэ, ні каралём, ні абодвух і не Індый наогул, такія "проста назвы" нічога не каштуюць, бо не адлюстроўваюць рэчаіснасці. А назвы ж, калі па добраму, мусяць адлюстроўваюць рэчаіснасць. --[[Удзельнік:MaximLitvin|MaximLitvin]] 11:02, 7 траўня 2007 (UTC)
:::::: Я з вамі нязгодны, бо ваш аргумэнт ня мае рэальнай падставы. Якое для нас значэньне мае, хто, як і чаму назваў рымскую і грэцкую культуры клясычнымі? Гэта ня мае ніякага дачыненьня да беларускіх правапісаў. Таму што лёгіка тых, хто гэта ўвёў, не абавязкова ўнівэрсальная для ўсіх выпадкаў. Да таго ж ідзецца тут зусім пра іншую рэч. А клясыцызм - ну гэта наогул міма. Клясыцызм у архітэктуры атрымаў сваю назву не таму, што ён - узор для перайманьня, а таму што ён пераняў клясычныя ўзоры. І называецца ж, бачыце, і нікому не замінае. Так што гэта аргумэнт бадай на карысьць клясычнага правапісу :) --[[Удзельнік:Vojt V|Vojt V]] 08:12, 8 траўня 2007 (UTC)
:::::::: Вы хоць самі зразумелі, што сказалі?:-/ [[Удзельнік:Mienski|Mienski]] 09:50, 8 траўня 2007 (UTC)
 
* ''Беларуская (тарашкевіца)''