Пітэр Паўль Рубэнс: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Peter_Paul_Rubens?oldid=436613145
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Вяртаньне ў Антвэрпэн: дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Peter_Paul_Rubens?oldid=436613145
Радок 41:
 
У [[1610]] годзе Рубэнсы пераехалі ў новы дом, дзе месьцілася ў новая студыя. Зараз гэты [[Будынак Рубэнса]] ёсьць музей, дзе ён і ягоныя вучні зрабілі вялікую частку карцінаў, а таксама дзе месьціцца ягоная асабістая калекцыя твораў мастацтва й бібліятэка, якая зьяўляецца адной з самых шырокіх у Антвэрпэне. За час свайго жыцьця Рубэнс стварыў студыю са шматлікімі вучнямі й памагатымі. Сярод найбольш вядомых ягоных вучняў быў малады [[Антаніс ван Дэйк]], які неўзабаве стаў выбітным флямандзкім партрэтыстам і часьцяком потым супрацоўнічаў з Рубэнсам. Акрамя таго, Рубэнс часьцяком супрацоўнічаў з многімі іншымі вядомымі мастакамі ў горадзе, у тым ліку з анімалістам [[Франс Снэйдэрс|Франсам Снэйдэрсам]], які зрабіў унёсак пры стварэньні арла ў карціне «''Прыкутаны Прамэтэй''», а таксама са сваім добрым сябрам-мастаком [[Ян Брэйгель Старэйшы|Янам Брэйгелем Старэйшым]]. Акрамя таго, Рубэнс пісаў творы для алтароў, як то для [[Сабор анвэрпэнскай Маці Божай|сабору Маці Божай]], што таксама зрабіла значны ўнёсак у ягонае станаўленьне ў [[Фляндрыя|Фляндрыю]].
 
Акрамя таго Рубэнс вырабляў [[гравюра|гравюры]] для друкаваных выданьняў, а таксама маляваў іхныя тытульныя лісты, асабліва для свайго сябар [[Бальтазар Марэтус|Бальтазара Марэтуса]], уладальніка вялікага выдавецтва, што значна павялічыла славу мастака па ўсёй Эўропе. За выключэньнем некалькіх бліскучых [[афорт|афорта]]ў, Рубэнс рабіў толькі малюнкі, пакідаючы стварэньне гравюры спэцыялістам, як то [[Люкас Форстэрман]]. Мастак таксама аформіў [[аўтарскія правы]] на свае творы для друкаваных выданьняў у [[Галяндыя|Галяндыі]], дзе ягоная праца была шырока скапіяваная іншымі выдавецтвамі. Акрамя таго ён меў аўтарскія правы на свае працы ў [[Ангельшчына|Ангельшчыне]], [[Францыя|Францыі]] й [[Гішпанія|Гішпаніі]]<ref>A Hyatt Mayor, Prints and People, Metropolitan Museum of Art/Princeton, 1971, no.427–32, ISBN 0691003262</ref>.
 
== Крыніцы ==