Гомасэксуальнасьць: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Статыстыка: артаграфія
Радок 34:
Паводзіны не заўсёды зьяўляюцца паказчыкам унутранае скіраванасьці ў чалавеку. У монасэксуальных асяродках (вязьніцы, армія, сэмінарыі) аднаполыя сэксуальныя практыкі распаўсюджаныя шырэй і часта носяць адметны характар, чым па-за імі. Таксама сацыяльны ціск уплывае як на паводзіны, так і самавызначэньне чалавека. Паводзіны і самавызначэньне кепска карэлююць з двума іншымі крытэрыямі, якія звычайна выкарыстоўваюцца ў клясыфікацыі паводле сэксуальнай арыентацыі: на падставе рэгістрацыі пачуцьцяў (фантазіяў і жаданьняў), і генітальных і мозгавых рэакцый (фізыялягічна вымяральнай узбуджанасьці ў адказ на мужчынскія і жаночыя вобразы). Паасобку, ніводны з гэтых крытэраў не дае абсалютна верагодных лічбаў, аднак трэці, на падставе рэгістрацыі пачуцьцяў, выкарыстоўваецца найбольш часта.
 
Кансэнсусу пра колькасьць людзей з гомасэксуальнай арыентацыяй няма. АбагульненьняАбагульненая статыстыка дасьледваньняў, якія кіраваліся крытэрам рэгістрацыі пачуцьцяў, кажа, што 2-3,5% мужчынаў і 0,5-1,5% жанчынаў маюць гомасэксуальную арыентацыю. Гэты працэнт звычайна нашмат вышэйшы ў вялікіх гарадох, прычыны чаму хутчэй сацыяльныя. (Wilson G. & Rahman Q. ''Born Gay: The Psychobiology of Sex Orientation''. London, 2005, pp. 22-23)
 
==Вонкавыя спасылкі==