Аль-Газалі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Ghazali?oldid=432407929
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Ghazali?oldid=432407929
Радок 19:
| Сайт =
}}
'''Аль-Газалі́''' ({{мова-ar|الغزالى}}), поўнае імя '''Абу-Хамі́д Мухама́д ібн-Мухама́д Аль-Газалі́́''' ({{мова-ar|ابو حامد محمد بن محمد الغزالى}}; [[1058]] — [[1111]]) — [[іслам]]скі [[багаслоў]] і [[філёзаф]] [[пэрсы|пэрсыдзкага]] паходжаньня<ref>[http://www.bartleby.com/65/gh/Ghazali.html Ghazali], The Columbia Encyclopedia, Sixth Edition 2006</ref>, нарадзіўся ў мястэчку [[Тус]] ([[Харасан]]). Адзін з найбольш аўтарытэтных настаўнікаў, уваходзіць у лік пачынальнікаў [[суфізм]]у. З [[1091]] года ўзначальваў багаслоўскую школу ў [[Багдад]]зе па запрашэньню [[сэльджукі|сэльджускага]] султана. Дзейнасьць аль-Газалі была накіравана на фармаваньне ўсебаковага й сыстэматычнага вучэньня суфізма, ён сфармуляваў тэарэтычную базу суфізма й дамогся ягонай інтэграцыі з агульнапрызнаным ісламам.
 
== Біяграфія ==
Радок 43:
 
=== ''Аўтабіяграфія'' ===
Газалі напісаў аўтабіяграфію пад канец свайго жыцьця, назваўшы яе «''Збаўца ад памылак''». Гэтая праца лічыцца адным з самых значных ягоных твораў<ref>Gerhard Böwering, Encyclopedia Iranica, [http://www.ghazali.org/articles/gz-iranica.htm Ghazali]</ref>. У ім Газалі распавядае, што аднойчы ягоная крыза эпістмалягічнага скептыцызму была вызвалена «святлом, які Бог кінуў у мае грудзі... ключ да найбольшых ведаў»<ref>Richard Joseph McCarthy. Freedom and Fulfillment, Boston: Twayne, 1980, стар. 66</ref>. Ён вывучыў і асвоіў аргумэнты [[калам]]у, ісламскай філасофіі й [[ісмаілізм]]у. Ацэньваючы іх, ён прыйшоў да высновы, што ўсе тры падыходупадыходы былі недастатковымі й вызначыў вышэйшую каштоўнасьць толькі ў містычным досьведзе й інтуіцыі, гэтак званы стан прароцтва, ён распрацаваў такім чынам [[Суфізм|суфійскую школу]]. Аўтабіяграфія лічыцца таксама важным дакумэнтам, які дазваляе пазнаёміцца з сутнасьцю рэлігіі, выдатнай ад [[Хрысьціянства|хрысьціянскай]], бо аўтабіяграфічнай літаратуры гэтага пэрыяду па-за хрысьціянскай традыцыі амаль не існавала.
 
=== ''Адражэньне рэлігійных навук'' ===
Іншай буйной працай аль-Газалі зьяўляецца «''Адраджэнне рэлігійных навук''» (''Ihya'ul Ulumuddin''). Яна ахоплівае амаль усе вобласьці ісламскай навукі: [[фікх]] (ісламскае права), калам (багаслоўе) і суфізм. Праца складаецца з чатырох асноўных разьдзелаў: «акты пакланеньня» (''Rub' al-'ibadat''), «нормы паўсядзённага жыцьця» (''Rub' al-'adatat''), «шляхі гібелі» (''Rub' al-'muhlikat'') й «шляхі выратаваньня» (''Rub' al-'munjiyat''). Многія выбітныя дзеячы пазьней казалі пра гэтую кнігу: «Калі б усе ісламскія навукі зьніклі, яны маглі зноўку паўстаць з ''"Адражэньня рэлігійных навук"''». Акрамя таго аль-Газалі напісаў кароткую вэрсію гэтай кнігі на [[пэрсыдзкая мова|пэрсыдзкай мове]] пад назовам "Алхімія шчасьця" (''Kīmyāye Sa'ādat'').
 
=== ''Ерусалімскі трактат'' ===
Па патрабаваньні ягоных вучняў у Ерусаліме, аль-Газалі напісаў сьціснутае тлумачэньне ісламу азагалоўленае як "Ерусалімскі трактат"<ref>Walid Khalidi (1984). Before Their Diaspora. Institute for Palestine Studies, Washington D.C.. p. 29.</ref>.
 
== Крыніцы ==