Віно: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: fo:Vín
Dymitr (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Wine?oldid=432863159
Радок 1:
'''Віно́''' ({{мова-la|vinum}}) — [[алькагольныя напоі|алькагольны напой]] (крэпасьць 9—20 % аб.), атрыманы поўным або частковым сьпіртовым [[закісаньне]]м [[вінаград]]нага або пладова-ягаднага соку (часам з даданьнем [[сьпірт]]у і іншых рэчываў).
 
== Гісторыя ==
Археалягічныя дадзеныя сьведчаць аб тым, што самым раньнім месцам зь вядомых па вытворчасьці віна, пры закісаньні вінаграду, існавала яшчэ 8 тысячаў гадоў таму ў [[Грузія|Грузіі]]<ref>Keys, David (28 December 2003). [http://www.independent.co.uk/news/science/now-thats-what-you-call-a-real-vintage-professor-unearths-8000yearold-wine-577863.html "Now that's what you call a real vintage: professor unearths 8,000-year-old wine"]. The Independent</ref> і 6.1 тычячаў гадоў таму ў [[Армэнія|Армэніі]]<ref>Berkowitz, Mark (1996). [http://www.archaeology.org/9609/newsbriefs/wine.html "World's Earliest Wine"]. Archaeology (Archaeological Institute of America) 49 (5).</ref>. Гэтыя месцы знаходзяцца ў межах прыроднай тэрыторыі Эўрапейскага [[вінаград звычайны|вінаграду звычайнага]].
 
Паводле шырокага праекту, які правялі ў [[2006]] годзе доктар [[Патрык Джозэф Макговэрн|Макговэрн]] і ягоныя калегі, было прааналізавана больш за 110 сучасных гатункаў вінаграду, у выніку чаго быў высьветлены рэгіён паходжаньня вытворасьці віна. Ён знаходзіўся ў Грузіі, дзе былі знойдзены сьляды наяўнасьці віна на ўнутранай паверхні 8000-гадавой [[кераміка|керамічнай]] пасудзіне<ref>Keys, David (28 December 2003). [http://www.independent.co.uk/news/science/now-thats-what-you-call-a-real-vintage-professor-unearths-8000yearold-wine-577863.html Now that's what you call a real vintage: professor unearths 8,000-year-old wine] The Independent (London)</ref>. Іншыя вядомыя галіны вытворчасьці віна былі выяўлены ў [[Грэцыя|Грэцыі]], яны ўзыходзяць да [[4500 да н. э.]]<ref>Bureau Report. [http://www.zeenews.com/articles.asp?aid=361797&sid=FTP "Mashed grapes find could re-write history of wine"]. Zee News.</ref>. [[11 студзеня]] [[2011]] году ў правінцыі [[Ваёц-Дзор]] у Армэніі быў знойдзены вінаробчы прэс, які датуецца прыкладна [[4000 да н. э.|4000 годам да н. э.]]<ref>News.am [http://news.am/eng/news/44129.html «World’s oldest winery discovered in Armenian cave»]</ref>. У [[Старажытны Эгіпет|Эгіпце]], шэсць з 36 амфараў віна былі знойдзены ў грабніцы [[Тутанхамон]]а з подпісам на іх галоўнага [[фараон]]скага вінароба «Kha'y». Сьляды вырабу віна таксама былі знойдзены ў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] ў рэгіёне [[Сіньцьзян]], яны датуюцца пачынаючы з другога й першага тысячагодзьдзя да нашай эры.
 
Вінаградзтва ў [[Індыя|Індыі]] мае доўгую гісторыю, якая сыходзіць да часоў [[Цывілізацыя даліны Інду|цывілізацыі даліны Інду]], калі вінаград, як мяркуюць, быў ўвезены з [[Пэрсія|Пэрсіі]] ў [[5000 да н. э.|5000 г. да н. э]]. Першая вядомая згадка аб віне датуецца [[4 стагодзьдзе да н. э.|4 стагодзьдзем да н. э.]] у працах [[Чанак'я|Чанак'і]], які быў галоўным міністрам імпэратара [[Чандрагупта|Чандрагупты Мауры]]. У сваіх працах Чанак’я асуджаў ужываньне [[алькаголь|алькаголю]].
 
У дакладзе [[2003]] году археолягаў паказана магчымасьць, што вінаград зьмяшвалі з [[рыс]]ам для атрыманьня зброджаных напояў у [[Кітай|Кітаі]] ў першыя гады [[7 тысячагодзьдзе да н. э.|7 тысячагодзьдзя да нашай эры]]. Кераміка банкі эпохі [[нэаліт]]у, якая была знойдзена ў [[Хэнань|Хэнані]], зьмяшчала сьляды [[вінная кісьля|віннай кісьлі]] й іншых арганічных злучэньняў, якія звычайна сустракаюцца ў віне. Аднак, няма дастатковых доказаў гэтай тэорыі<ref>Patrick E. McGovern, et al. (30 September 2003). [http://www.pnas.org/content/101/51/17593.full?sid=deed5ba2-d55a-40a6-89f0-e4051226b236 «Fermented beverages of pre- and proto-historic China».] Proceedings of the National Academy of Sciences (The National Academy of Sciences).</ref>.
 
У [[Эўропа|Эўропе]] вінакурэньне было закладзена яшчэ ў часы існаваньня старажытнай [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]] ў землях, якія сёньня вядомыя ва ўсім сьвеце як вінаробныя рэгіёны. Рымляне разьвівалі вінакурэньне ў месцах знаходжаньня сваіх гарнізонаў, як то [[Бардо]], [[Трыр]] і [[Калчэстэр]], дзеля забесьпячэньня мясцовага попыту й зьніжэньня выдаткаў на транспартыроўку<ref>H. Johnson Vintage: The Story of Wine pg 82–89 Simon and Schuster 1989 ISBN 0671687026</ref>. У сярэднявечнай Эўропе [[рымска-каталіцкая царква]] рашуча падтрымлівала вінакурэньне, бо ейныя вырабы патрабаваліся для мэсаў манахаў на працягу многіх гадоў.
 
== Крыніцы ==
{{Зноскі}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==