Магілёўскае паўстаньне (1661): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Вынікі: дапаўненьне
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
→‎Паўстаньне: дапаўненьне
Радок 27:
 
Прычынай заўчаснага (ня 10, а [[1 лютага]]) пачатку паўстаньня называюцца зьняважлівыя паводзіны расейскіх жаўнераў на гандлёвай плошчы. У звычайны рынкавы дзень царскія вайскоўцы пачалі крыўдзіць і зьневажаць гандлярак. Паводле легенды, умоўны заклік «Пара!» тады вымавіў ля [[Ратуша|ратушы]] [[бурмістар]] Язэп Левановіч, што кіраваў падрыхтоўкай паўстаньня. На гукі звону зьбегліся местачкоўцы, неўзабаве ім на дапамогу прыйшлі выпушчаныя з турмы ваеннапалонныя, і за некалькі гадзінаў напружанага бою была зьнішчаная практычна ўся маскоўская залога (па розных ацэнках, ад трох да сямі тысячаў чалавек). Уцяклі толькі некалькі чалавек, якія, дабегшы да [[Рослаў|Рослава]], паведамілі, што «могилевские мещане... изменили... ратных людей в Могилеве всех порубили»<ref name="jyve">{{Спасылка | аўтар = Г. Сагановіч| прозьвішча = Сагановіч| імя = Генадзь| аўтарlink = Генадзь Сагановіч| cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://jivebelarus.net/history/gistografia/unknown-war-1654-1667.html?page=9#lnk8| загаловак = Невядомая вайна: 1654-1667. Пералом| фармат = | назва праекту = | выдавец = Бібліятэка гістарычных артыкулаў «Жыве Беларусь»| дата = 2 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>. Тры ваяводы і некалькі афіцэраў былі захоплены ў палон і адпраўлены ў Варшаву.
 
Целы забітых маскоўцаў пахавалі на сучаснай пл. Арджанікідзэ, у выніку чаго гэтае месца да сярэдзіны [[20 стагодзьдзе|XX стагодзьдзя]] насіла назву «Касьцярня». У 2007 годзе на месьце спачыну маскоўскіх стральцоў мясцовымі ўладамі была пабудаваная аўтазапраўка. Парэшткі расейскіх жаўнераў былі скінутыя экскаватарам у роў<ref>{{Спасылка | аўтар = Зьміцер Мышкоўскі| прозьвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | дата публікацыі = | url = http://pda.nn.by/kamentary/8565.html| загаловак = Фашиствующие руководители, уймитесь!| фармат = | назва праекту = | выдавец = [[Наша Ніва]]| дата = 2 чэрвеня 2011 | мова = | камэнтар = }}</ref>.
 
== Вынікі ==