Адам Міцкевіч: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Riwai (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Riwai (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 78:
У Расеі Міцкевіч жыў у Санкт-Пецярбурзе. З лютага па сакавік 1825 году жыў у [[Адэса|Адэсе]]<ref>А. А. Лойка. Міцкевіч Адам // {{Літаратура/Энцыкляпэдыя літаратуры і мастацтва Беларусі|3}} С. 650.</ref>. Пасьля Адэсы, да лістапада 1825 году Адам Міцкевіч жыў у [[Крым]]е, дзе напісаў знакамітыя «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Крымскія санэты||pl|Sonety krymskie}}»<ref>[[Чэслаў Мілаш|Czesław Miłosz]] (1983). [https://books.google.se/books?id=R-MkT9vavwIC&pg=PA230&redir_esc=y#v=onepage&q&f=false The History of Polish Literature]. University of California Press. p. 218. ISBN 978-0-520-04477-7</ref>.
Са сьнежня 1825 году месцам жыхарства паэта стала [[Масква]], з лістапада 1827 году зноў жыў Пецярбурзе. У Расеі зблізіўся з удзельнікамі [[Дэкабрысты|дэкабрыскага руху]] ([[Кандрат Рылееў|К. Ф. Рылееў]], [[Аляксандар Бястужаў|А. А. Бястужаў]]), са значнымі расейскімі пісьменьнікамі і паэтамі ([[Аляксандр Пушкін|А. С. Пушкін]], [[Антон Дэльвіг|А. А. Дэльвіг]], {{Артыкул у іншым разьдзеле|Іван Кірэеўскі|І. В. Кірэеўскі|ru|Киреевский, Иван Васильевич}}, браты {{Артыкул у іншым разьдзеле|Ксэнафонт Палявой|Ксэнафонт|ru|Полевой, Ксенофонт Алексеевич}} і {{Артыкул у іншым разьдзеле|Мікалай Палявой|Мікалай Палявыя|ru|Полевой, Николай Алексеевич}}, {{Артыкул у іншым разьдзеле|Дзмітры Венявіцінаў|Д. У. Венявіцінаў|ru|Веневитинов, Дмитрий Владимирович}}, [[Яўген Баратынскі|Я. А. Баратынскі]]), з бібліёграфам і знакамітым аўтарам эпіграм {{Артыкул у іншым разьдзеле|Сяргей Сабалеўскі|С. А. Сабалеўскім|ru|Соболевский, Сергей Александрович}}, таксама сябраваў з паэтам [[Адольф Янушкевіч|А. М. Янушкевічам]]. Асабліва блізкія сяброўскія адносіны звязалі Міцкевіча з паэтам і журналістам князем [[Пётр Вяземскі|Пятром Андрэевічам Вяземскім]], які стаў першым перакладчыкам на расейскую мову «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Крымскія санэты|Крымскіх санэтаў|pl|Sonety krymskie}}»<ref>Т. Липич, В. Липич, Романтизм в русско-польском диалоге культур первой половины XIX века // Rocznik Instytutu Polsko-Rosyjskiego=Ежегодник Русско-польского института, No 1 (2) 2012</ref>.
Нарэшце маскоўскі ваенны генэрал-губэрнатар залічыў Міцкевіча ў сваю канцылярыю. У Маскве паэт даведаўся пра [[Паўстаньне дэкабрыстаў|паўстаньне на Сэнацкай плёшчы]] і жорсткую расправу над дэкабрыстамі. Але расейцы сваёй падтрымкай неня далі яму аплакваць лёс сяброў-паўстанцаў у адзіноце. У Маске Адам Міцкевіч пазнаёміўся й часта сустракаўся з пісьменьнікам [[Генрык Жавускі|Генрыкам Жавускім]].
Вясной 1826 году рэдактар «{{Артыкул у іншым разьдзеле|Маскоўскі тэлеграф|Маскоўскага тэлеграфа|ru|Московский телеграф}}» Мікалай Палявой увёў Міцкевіча ў маскоўскае літаратурнае асяродзьдзе і ён стаў частым госьцем славутага салёну княгіні-паэтэсы {{Артыкул у іншым разьдзеле|Зінаіда Валконская|Зінаіды Валконскай|ru|Волконская, Зинаида Александровна}}, зблізіўся там з Баратынскім, Венявіцінавам, Вяземскім, Пагодзінам, пазнаёміўся з [[Аляксандар Пушкін|Аляксандрам Пушкінам]]. Адносіны Міцкевіча з Пушкіным характарызаваліся глыбокай узаемапавагай і прызнаньне паэтычнага таленту. Валодаючы рэдкім дарам імправізацыі, Міцкевіч захапляў сваім майстэрствам Пушкіна. Падчас адной зь імправізацый на францускай мове (расейскую мову Адам Міцкевіч вывучыць праз год жыцьця ў Расеі й будзе размаўляць на ёй без акцэнту) Пушкін сарваўся зь месца, ускудлаціў валасы і выгукнуў: {{Цытата|Які геній! Які сьвятарны агонь! Што я ў параўнаньні зь ім!}}
Пераклады твораў Міцкевіча на [[Расейская мова|расейскую мову]] зьявіліся ў «Московском телеграфе» і мелі вялікі посьпех у расейскай публікі. Міцкевіч меў намер пачаць выданьне часопіса або газэты на польскай мове, але ўлады адмовілі яму. Таксама ў гэты час паэт пазнаёміўся з Марыяй Шыманоўскай і яе дачкой Цэлінай, але ня ведаў, што маленькая Цэліна пазьней стане ягонай жонкай. У гэты час пісьменьнік перажыў яшчэ адну драму. У салёне Валконскай ён пазнаёміўся з [[Караліна Паўлава|Каралінай Яніш]] (пазьней вядомая паэтка і перакладніца Паўлава) і вырашыў ажаніцца зь ёй, але яе бацькі адмовілі яму.