Швайцарыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
Меткі: Рэдагаваньне з мабільнай прылады Рэдагаваньне мабільнай праграмай Рэдагаваньне праграмай Android
→‎Палітыка: дзеепрыметнікі на -учы, -ючы — нехарактэрныя для беларускае мовы
Радок 55:
== Палітыка ==
[[Файл:Bern 104.jpg|міні|200пкс|зьлева|Фэдэральны палац у Бэрне. Месца паседжаньняў Фэдэральнага сходу і Фэдэральнай рады.]]
Швайцарыя — [[Фэдэрацыя|фэдэратыўная рэспубліка]]. ДзеючаяДзейсная канстытуцыя была прынята ў 1999 годзе. У вядзеньні фэдэральных уладаў знаходзяцца пытаньні вайны і міру, зьнешніх адносінаў, арміі, чыгункі, сувязі, грашовай эмісіі, зацьвярджэньня фэдэральнага бюджэту. Кіраўнік краіны — прэзыдэнт, абіраецца кожны год па прынцыпу ратацыі зь ліку сяброў Фэдэральнага савету.
 
Найвышэйшы орган [[Заканадаўчая ўлада|заканадаўчай улады]] — дзьвюхпалатны парлямэнт Фэдэральны сход, які складаецца з раўнапраўных палатаў Нацыянальнага савету і Савету кантонаў. Нацыянальны савет (200 дэпутатаў) абіраецца насельніцтвам на 4 гады па сыстэме прапарцыянальнага прадстаўніцтва. Фэдэрацыйная арганізацыя Швайцарыі была замацаваная ў канстытуцыях 1848, 1874 і 1999 гадоў. Кожны кантон мае сваю канстытуцыю, законы, але іхнія правы абмежаваны фэдэральнай канстытуцыяй. Заканадаўчая ўлада належыць Парлямэнту, а выканаўчая — Фэдэральнай радзе. Савет кантонаў складаецца з 46 дэпутатаў, якія абіраюцца насельніцтвам па [[мажарытарная сыстэма|мажарытарнай сыстэме]], па два дэпутаты ад 20 кантонаў і па адным ад 6 паўкантонаў, на 4 гады (у некаторых кантонах — на 3 гады). Усе законы, прынятыя парлямэнтам, могуць быць зацьверджаны або аспрэчаны на ўсенародным [[рэфэрэндум]]е. Для гэтага пасьля прыняцьця закону ў 100-дзённы тэрмін неабходна сабраць 50 тысячаў подпісаў. [[Выбарчае права]] прадастаўляецца ўсім грамадзянам, якія дасягнулі 18 гадоў.