Слэп
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Слэп — прыём, выкананы, галоўным чынам, на бас-гітарах. Стандартнага пазначэньня ня мае; напачатку выкарыстаньня прыёму над нотнай постацьцю можа быць напісана «slap».
Існуюць два прыёмы выкананьня слэпу, якія цесна камбінуюцца паміж сабой. Першы спосаб складаецца ў нацягваньні струны пальцам правай рукі (p, i ці a) у кірунку ад грыфа з наступным скідам яе. Пры скідзе ад удару струны пра лады ўзнікае рэзкі характэрны гук з мэталічным адценнем. Другі спосаб зьяўляецца ўдарным і выконваецца вялікім пальцам правай рукі. Пры гэтым бакавая частка вялікага пальца зь сілай ударае па струне, выклікаючы гук са своеасаблівым нападам.
Для лягчэйшага выкананьня прыёму рэкамендуецца трымаць перадплечча правай рукі як мага больш паралельна грыфу гітары, для чаго гітару варта разьмясьціць на рамяні вышэй, чым пры звычайнай гульні.