Слупняковая палачка
Слупняковая палка (па-лацінску: Clostridium tetani) — бактэрыя (можа хавацца ў споры), якая ня церпіць асяродзьдзе з тленам, роду клястрыдыі, прычына слупняку. Вынайдзеная ў 1883 годзе расейскім хірургам Нестарам Манастырскім (1847—1888) і ў 1884 г. нямецкім лекарам Артурам Нікаляерам (1862—1942), выдзеленая ў чыстую культуру ў 1889 г. японскім бактэрыялёгам Кітасата Сібасабура (1852—1931). Таксін аднесены да 2 групы патагеннасьці.
Апісаньне
рэдагавацьБуйная (3—12 × 0,3—0,6 мкм), рухомая з вусікамі, палкападобная бактэрыя. Ставарае авальныя споры, якія перавышаюць акружнасьць клеткі ў 2—3 разы.