Слайданг. сьлізгаценьне) — сьлізгаючы пераход ад аднаго гуку да іншага. Пазначаецца прамой рысай, праведзенай ад адной ноты да іншай. Для выкананьня гэтага прыёму неабходна выняць першую ноту, пасьля чаго палец левай рукі павінен сьлізгаць, па-ранейшаму прыціскаючы струну, да наступнага гуку. У момант дасягненьня пальцам другой ноты правай рукой здабываецца гук.

Слайдэр

Магчыма камбінаванае выкананьне слайда й легата. У гэтым выпадку прыём выконваецца таксама, як і звычайны слайд, з той толькі розьніцай, што правая рука другую ноту не здабывае; яна гучыць самастойна ад ваганьняў струны, выкліканых сьлізгаценьнем пальца.

Слайдэры

Таксама існуе спэцыяльная прылада для граньня слайдам — слайдэр.