Серп — прылада для зразаньня злакаў і траваў, складаецца з закругленага ляза (як правіла сталёвага) і кароткай драўлянай ручкі. Серп верагодна быў вынайдзены ў старажытным Міжрэччы і зьяўляецца адной з найстаражытнейшых прыладаў працы чалавека і сымбалем земляробства.

Два сярпы

У камуністычнай сымболіцы скрыжаваныя серп і молат азначалі саюз сялянаў і рабочых. Выява скрыжаваных сярпа і молата была прадстаўлена на гербах і сьцягах СССР і саюзных рэспублік.