Свабода волі
Свабода волі (па-грэцку: τὸ αὐτεξούσιον ці τὸ ἐφ᾽ ἡμῖν, па-лацінску: liberum arbitrium) — відавочная здольнасьць чалавека зрабіць выбар свабодны ад пэўных відаў абмежаваньняў. Гістарычна склалася, што пад свабодай волі разумеюць мэтафізычныя абмежаваньні дэтэрмінізму. Супрацьлеглай пазыцыяй у гэтай дыскусіі зьяўляецца мэтафізычнае лібэртарыянства, якое сьцьвярджае, што дэтэрмінізм зьяўляецца ілжывым паняткам і, такім чынам, што свабода волі існуе ці яна магчыма.
Дэтэрмінізм вызначае, што ўсе дзеяньні адбываюцца толькі з прычыннага фактару. Але тыя, хто адмаўляе, што дэтэрмінізм мае дачыненьне да свабоды волі, прапаноўваюць розныя альтэрнатыўныя тлумачэньні адпаведных абмежаваньняў, як то фізычныя абмежаваньні (пазбаўленьне волі), сацыяльныя абмежаваньні (пагроза пакараньня альбо асуджэньня), псыхалягічныя абмежаваньні (прымус ці фобіі).
Прынцып свабоды волі мае рэлігійнае, этычнае й навуковае значэньне. Напрыклад, у рэлігійнай сфэры, свабода волі азначае, што чалавек мае выбар на суіснаваньне з усемагутным бажаством. У этыцы, панятак азначае, што асобы могуць быць прыцягнуты да маральнай адказнасьці за свае дзеяньні. У навуцы вывучэньне свабоды волі можа выявіць спосабы прагназаваньня чалавечых паводзінаў. Пытаньне аб свабодзе волі заўсёды заставалася ў цэнтры ўвагі з часоў зараджэньня філязофскай думкі.
Тыя, хто вызначае свабодную волю, як свабоду ад дэтэрмінізму называюцца інкампатыбілістамі. Паводле гэтага пункту гледжаньня дэтэрмінізм зьяўляецца несумяшчальным са свабодай волі. Сярод прыхільнікаў інкампатыбілістаў вылучаюцца дзьве асноўныя пазыцыі, як то мэтафізычнае лібэртарыянства, якое зацьвярджае, што дэтэрмінізм зьяўляецца ілжывым і, такім чынам, свабода волі, па меншай меры, можа быць дасягнута, і жорсткі інкампатыбілізм, згодна зь якім дэтэрмінізм зьяўляецца дакладным і, такім чынам, свабодная воля не ўяўляецца магчымай да існаваньня. Жорсткі інкампатыбілізм сьцьвярджае, што індэтэрмінізм таксама зьяўляецца несумяшчальным са свабоднай воляй, і, такім чынам, у любым выпадку свабодная воля ня можа існаваць.
Тыя, хто вызначае свабодную волю ў адваротным выпадку, без спасылкі на дэтэрмінізму, называюцца кампатыбілістамі. Яны лічаць, што дэтэрмінізм можа быць сумяшчальным са свабодай волі.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСвабода волі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Free Will. Stanford Encyclopedia of Philosophy 7 студзеня 2002
- The Gottschalk — ангельскамоўны сайт, прысьвечаны вучэньню Готшалька з Орбэ аб прадвызначэньні і свабодзе волі. На сайце даступная падрабязная бібліяграфія, а таксама працы Готшалька лацінскай мовай