Сафі́я Андрэ́еўна Ру́дзьева (нарадзілася 15 лістапада 1990, Санкт-Пецярбург, СССР) — расейская мадэль, пераможца конкурсу Міс Расея 2009 году.

Сафія Рудзьева
Дата нараджэньня 15 лістапада 1990 (34 гады)
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Санкт-Пецярбург
Рост 178 см
Грудзі 88
Стан 60
Сьцёгны 89
Колер валасоў чорныя
Вочы сера-блакітныя

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася 15 лістапада 1990 году ў Санкт-Пецярбургу. У сям’і скульптара і мастака Андрэя Рудзьева і мастачкі Тацяны Шкарынай.[1] У дзесяць гадоў займалася ў тэатральнай студыі, але пакінула яе пасьля двух гадоў навучаньня. Улетку 2008 году скончыла школу № 203 імя А.З. Грыбаедава. Плянуе паступіць у вну, аднак з прафэсіяй пакуль не вызначылася. У мадэльны бізнэс Соня патрапіла, калі ёй было 15.[2] Ва ўзросьце 16 гадоў яна прымала ўдзел у конкурсе «Elite Model Look Russia 2007».[3]

У 14 гадоў дзяўчына здымалася для замежнага часопіса «Perfect10», які спэцыялізуецца на эратычных фатаграфіях.[4]

У 2009 годзе стала пераможцам конкурсу «Міс Расея».[3] Дадзеная перамога, гэта беспрэцэдэнтны выпадак у гісторыі конкурсу прыгажосьці. Раней у фінале ўдзельнічалі толькі пераможцы рэгіянальных конкурсаў. Сафія, не зьяўляючыся «Міс Пецярбург», перамагла ў фэдэральным конкурсе. Такое стала магчыма дзякуючы новым правілам, дзейсным на «Міс Расеі» з 2009 году. Для ўдзелу ў конкурсе зараз трэба толькі мінуць кастынг у Маскве. Валодаць тытулам «Міс Пецярбург» або «Міс Масква» неабавязкова.

  1. ^ Андрэй Рудзьеў — Біяграфія, выставы, працы мастака
  2. ^ metronews.ru — Бацька «Міс Расея-2009»: Соня стала дарослай у 15 гадоў
  3. ^ а б kp.ru — «Міс Расея – 2009» Сафія Рудзьева
  4. ^ Скандал! «Міс Расея» здымалася голай для замежнага часопіса (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць