Сальрэсо́льштучная мова, якую ў 1817 годзе стварыў француз Жан Франсуа Сюдр (Jean François Sudre). Альфабэт гэтай мовы грунтуецца на сямі нотах сальфэджыо, адсюль пайшла назва мовы: sol-re-sol, што і азначае «мова».

Словы гэтай мовы магчыма выражаць:

  • назвамі нот: do, re, mi, fa, sol, la, si ці скарочана: d, r, m, f, so, l, s
  • лічбамі: 1, 2, 3, 4, 5, 6, 7
  • колерамі вясёлкі: чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні, фіялетавы
  • выконвацца на музычных інструмэнтах ці голасам
  • сямю рознымі сымбалямі, флагамі ці жэстамі

Розныя варыянты выражэньня дазваляюць ужываць мову сальрэсоль людзям з абмежаванымі магчымасьцямі: сьляпым ці глуханямым.

Слоўнік сальрэсоля створаны поўнасьцю a priori. Словы згрупаваны ў катэгорыі:

Doredo = час
Doremi = дзень
Dorefa = тыдзень
Doresol = месяц
Dorela = год
Doresi = стагодзьдзе

Антонімы ўтвараюцца інвэрсіяй:

Misol = бог — Solmi = д'ябал
Fala = добры — Lafa = дрэнны
Sollasi = падымацца — Silasol = спускацца

Часьціны мовы пазначаюцца розным месцам націску ў слове (дзеясловы — без націску, назоўнікі — націск на першым складзе, прыметнікі — на перадапошнім, прыслоўі — на апошнім).

Midofa = аддаваць перавагу (дзеясловы — без націску)
Midofa = перавага (назоўнікі — націск на першым складзе)
Midofa = пераважны (прыметнікі — на перадапошнім)
Midofa = пераважна (прыслоўі — на апошнім)

Сальрэсоль некаторы час была даволі папулярная, але потым саступіла больш пасьпяховым мовам: валяпюк і эспэранта.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Page solresol — граматыка мовы, слоўнікі (па-ангельску і па-француску)