Саланчаковы працэс

Саланчаковы працэс — назапашваньне лёгкарастваральных у вадзе солей у верхняй частцы глебавага профілю. Ён праяўляецца ў гумідна-арыдных умовах з каэфіцыентам увільгатненьня меншым за 1,0. Характэрным для саланчаковага працэсу зьяўляецца выпатны водны рэжым, калі колькасьць выпадаючых ападкаў меншая за здольнасьць глебы й расьлінаў расходваць вільгаць. Лішак вільгаці ўзьнікае за кошт блізкага ўзроўню грунтовых водаў, капілярная кайма якіх, выпараючы вільгаць, прыводзіць да фармаваньня засоленых глебаў. Звычайна ўзровень грунтавых водаў разьмешчаны на глыбіні 0,5—3 мэтраў.

Саланчаковая глеба