Саламяны мост

мост у Вэнэцыі

Саламяны мост (па-італьянску: Ponte della Paglia) — адзін з мастоў Вэнэцыі праз Палацавы канал — Рыё-ды-Паляцыё.

Саламяны мост

Знаходзіцца зьлева ад Палаца Дожаў. Назва моста зьвязана альбо з прычалам, да якога прышвартоўвалася баржа, якія прывозіла салому для турмаў, альбо з хаткай гандляра саломай, якая стаяла на гэтым месцы.

Мост быў пабудаваны ў 1360 годзе й пашыраны ў XIX стагодзьдзі. З гэтага месца адкрываецца хвалюючая карціна змрочнага Палацавага канала з мостам Уздыхаў, якія злучаюць Палац Дожаў з будынкам XVI стагодзьдзя Новых турмаў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць