Сабантуй (па-башкірску: hабантуй, па-татарску: сабан туе, па-чуваску: сапан туйĕ, акатуй — «сьвята плуга») — штогадовае народнае башкірскае, татарскае і чуваскае сьвята, прысьвечанае пачатку вясеньніх палявых работ[1]. Першыя пісьмовыя згадкі пра сабантуй сустракаюцца ў нататках Івана Ляпёхіна напрыканцы 18 стагодзьдзя[2]. Сабантуй адзначаўся са старажытнасьці ў гонар абуджэньня прыроды і вясеньняга севу[3]. Звычайна падчас сьвята жыхары некалькіх паселішчаў прыязджалі ў адну вёску. Пачыналася сьвята з супольнай малітвы, потым праходзілі конныя скачкі вакол халма, што імітавала праход сонца па небасхіле. Пракаладалі першую баразну, што сымбалізавала абладненьне зямлі. Напрыканцы сьвята праводзіліся розныя спаборніцтвы, хараводы і гульні. Адным зь відаў спаборніцтваў зьяўляецца барацьба (курэш). У 1990 годзе сабантуй набыў статус агульнарэспубліканскага сьвята[4].

Барацьба (курэш) падчас сабантуя, 2015 год

Падобныя сьвяты існуюць як у іншых народаў Паволжа (марыйцаў, мардвы, удмуртаў), так і ў некаторых цюрскіх народаў Каўказу (балкарцы і нагайцы), аднак яны маюць свае адрозьненьні. Ёсьць некаторыя асаблівасьці ў назьве сьвята і асаблівасьцях сьвяткаваньня сабантуя ў розных этнаграфічных груп башкір, татараў і чувашоў.

У Беларусі 23 чэрвеня 2012 году быў зладжаны Сабантуй, на якім выступілі мастацкія калектывы Татарстану І Башкірыі[5][6].

  1. ^ Стральцоў Б. Сабантуй // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т.. — Мінск: БелЭн, 1983. — Т. 5, кн. 1.
  2. ^ Валеев Г. К., Гайнуллин Ш. А. Сабантуй Энцыклапедыя Чалябінск — артыкул. Праверана 20 мая 2017 г.
  3. ^ Шарафутдинов Д. Агульнабалгарскія гістарычныя карані Сабантуя = Общеболгарские исторические корни Сабантуя // Гасырлар авазы-Эхо веков. — 2008. — № 1.
  4. ^ Сулейманова Р. Н. Сабантуй Энцыклапедыя Башкартастан — артыкул. Архіўная копія ад 4 кастрычніка 2013 г.
  5. ^ Сёння ў Мінску — сабантуй // Наша Ніва, 23 чэрвеня 2012 г.
  6. ^ У цэнтры Мінска адзначылі нацыянальнае свята народаў Паволжа — Сабантуй Праверана 23 чэрвеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Сабантуйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў