Рэчышчавыя працэсы

Рэчышчавы́я працэ́сы — сукупнасьць зьяў і працэсаў, адбывалых пад узьдзеяньнем комплексу розных прыродных і антрапагенных фактараў, і якія выяўляюцца ў зьменах формы і парамэтраў рачных рэчышчаў. Рэчышчавыя працэсы часам недакладна завуцца рэ́чышчавы працэ́с. Формы рэ́чышчавы працэс і рэ́чышчавыя працэ́сы — састарэлыя.

Адным зь яркіх праяў рэчышчавых працэсаў зьяўляецца ўзаемадзеяньне бягучай вады і рачнога рэчышча. Таксама існуюць іншыя актыўныя рэчышчафармавалыя фактары, вызначальныя рэчышчавыя працэсы (расьліннасьць, вечная мерзлата й інш.). Дзеяньне актыўных рэчышчафармавалых фактараў стрымліваюць абмяжоўвалыя фактары (выхады неразмываемых парод, базыс эрозіі, карэнныя барты даліны й інш.).

Рэчышчавыя працэсы прыводзяць да зьмен формы рэчышча. Утрыманьнем рэчышчавых працэсаў зьяўляецца транспарт наносаў.

Рэчышчавыя працэсы вывучае рэчышчавядзеньне (тэорыя рэчышчавых працэсаў).

Літаратура рэдагаваць

  • Маккавеев Н. И. Русло реки и эрозия в её бассейне. — М.: Изд-во АН СССР, 1955. — 346 с.
  • Попов И. В. Деформации речных русел и гидротехническое строительство. — Л.: Гидрометеоиздат, 1965. — 328 с.
  • Чалов Р. С. Географические исследования русловых процессов / Под ред. Н. И. Маккавеева. — М.: Изд-во МГУ, 1979. — 232 с.
  • Ржаницын Н. А. Руслоформирующие процессы рек. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985. — 263 с.
  • Кондратьев Н. Е., Попов И. В., Снищенко Б. Ф. Основы гидроморфологической теории руслового процесса. — Л.: Гидрометеоиздат. 1982.