Рэфэрэндум у Ірляндыі 2015 году
Канстытуцы́йны рэфэрэ́ндум у Ірля́ндыі ладзіўся 22 траўня 2015 году і датычыўся ўнясеньня правак у Канстытуцыю Ірляндыі. На рэфэрэндум былі вынесеныя два пытаньні:
- па зьніжэньні дапушчальнага ўзросту для кандыдатаў на пост прэзыдэнта з 35 да 21 году;
- па дазволе аднаплоцевых шлюбаў[1].
Пытаньні
рэдагавацьПершапачаткова былі заплянаваныя рэфэрэндумы па чатырох пытаньнях, аднак галасаваньні па зьніжэньні мінімальнага веку для ўдзелу ў выбарах з 18 да 16 гадоў і па стварэньні Аб’яднанага патэнтнага суду не былі вынесеныя на рэфэрэндум[2][3].
Аднаплоцевыя шлюбы
рэдагавацьВыбарцам было прапанавана дапоўніць Канстытуцыю тэкстам: «шлюб можа быць заключаны ў адпаведнасьці з законам двума асобамі безаглядна да іхняй плоці»[1]. За ўнясеньне папраўкі выказваліся ўрад[4] і асноўныя партыі[5], і яна была падтрыманая 62,07% галасоў[6].
Узрост прэзыдэнцкага кандыдацтва
рэдагавацьВыбарцы адмовіліся зьнізіць мінімальны ўзрост для прэтэндэнтаў на пасаду прэзыдэнта з 35 да 21-гадовага веку 73% галасоў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Wording of same-sex marriage referendum published (анг.). Raidió Teilifís Éireann (21 студзеня 2015). Праверана 31 студзеня 2018 г.
- ^ Kelly, Olivia (14 жніўня 2014) Government to hold up to half a dozen referendums next year (анг.). The Irish Times. Праверана 31 студзеня 2018 г.
- ^ Collins, Stephen (15 студзеня 2015) Coalition abandons plan for poll on younger voting age (анг.). The Irish Times. Праверана 31 студзеня 2018 г.
- ^ Sheahan, Fionnan (5 лістапада 2013) Government to call for Yes vote for gay marriage (анг.). Irish Independent. Праверана 31 студзеня 2018 г.
- ^ Fine Gael says ‘yes’ to same-sex marriage but ‘no’ to legalising cannabis (анг.) TheJournal.ie Праверана 31 студзеня 2018 г.
- ^ Results received at the Central Count Centre for the referendum on the Thirty-fourth Amendment of the Constitution (Marriage Equality) Bill 2015 (анг.) Referendum Ireland Праверана 31 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 27 сакавіка 2016 г.
- ^ Results received at the Central Count Centre for the referendum on the Thirty-fifth Amendment of the Constitution (Age of Eligibility for Election to the Office of President) Bill 2015 (анг.) Referendum Ireland Праверана 31 студзеня 2018 г. Архіўная копія ад 24 сакавіка 2016 г.