Рэдукаваная фотамэтрычная велічыня
Рэдукава́ная фотамэтры́чная велічыня́ — фотамэтрычная велічыня, утвораная па матэматычнай мадэлі лінейнага спэктральна-адытыўнага для разгляданай зьявы прымальніку:
дзе — пераводны множнік ад адзінак энэргетычных велічынь да адзінак, ужывальных у дадзенай сыстэме рэдукаваных велічынь; — адносная спэктральная адчувальнасьць рэальнага або мадэльнага фотапрымальніка.
У залежнасьці ад выгляду крывой спэктральнай адчувальнасьці можна пабудаваць некалькі сыстэм рэдукаваных фотамэтрычных велічынь. У цяперашні час толькі адна такая сыстэма — сыстэма сьветлавых велічынь — зьяўляецца міжнародна-прызнанай. Сьстэма сьветлавых велічынь заснаваная на крывой спэктральнай адчувальнасьці чалавечага вока, адаптаванага да дзённага зроку.
Таксама можна вызначыць сыстэму рэдукаваных фотамэтрычных велічынь для бактэрыцыднага дзеяньня, гадоўлі расьлін, карцынагеннага дзеяньня выпраменьваньня, або напрыклад для жывёльнага зроку — бо ў шматлікіх жывёл крывыя спэктральнай адчувальнасьці вачэй не супадаюць з чалавечай крывой. Па гэтым чыньніку вымярэньне колькасьці сьвятла пры дапамозе звычайных люксмэтраў пры вопытах, напрыклад на пацуках, трэба рабіць з асьцярогай — люксмэтар па прынцыпе свайго дзеяньня выкарыстае крывую спэктральнай адчувальнасьці чалавечага вока і колькасьць сьвятла, атрыманае пацукамі ня будзе супадаць з паказаньнямі прыбора.
Крыніцы
рэдагаваць- ДАСТ 26148—84