Рэдвальд

англа-саксонскі кароль VII стагодзьдзя

Рэдвальд (ст.-анг. Rædƿald; ? — 624) — кароль Усходняй Англіі (з 593).

Рэдвальд
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся VI стагодзьдзе
Памёр 624
Нашчадкі Eorpwald of East Anglia[d], Rægenhere[d], Sigeberht[d], Ecgric of East Anglia[d] і Ricberht of East Anglia[d]
Дынастыя Wuffingas[d]
Бацька Tytila of East Anglia[d]

Біяграфія

рэдагаваць

З дынастыі Вуфінгаў. Сын Тытылы, караля Ўсходняй Англіі, і ўнук заснавальніка дынастыі Вуфа. У 593 годзе па сьмерці бацькі атрымаў у спадчыну сталец.

Паміж 597 і 604 гадамі прыняў хрост ад Аўгустына, арцыбіскупа кентэрбэрыйскага. Дазволіў Аўгустыну збудаваць касьцёл у Элі каля 605 году. Адрозьніваўся рэлігійнай талерантнасьцю. Паводле летапісаў, меў два алтары: адзін для хрысьціянскіх абрадаў, другі — для паганскіх.

У 616 годзе атрымаў перамогу пад каралём Натумбрыі Этэльфрытам, што прывяло да вызнаньне яго брэтвальдам і, такім парадкам, да ўзвышэньня ў англасаксонскай гептархіі[1].

Калі ў 616 годзе памерлі Этэльбэрт I, кароль Кенту, і Сэбэрт, кароль Эсэксу, то ўлада ў гэтых каралеўствах перайшла да паганцаў. Многія сьвятары зьбеглі ў каралеўства франкаў, і Кентэрбэрыйскае біскупства фактычна спыніла сваю дзейнасьць. Пэўны час заставаўся адзіным хрысьціянскім каралём у Брытаніі. Прыклаў шмат намаганьняў дзеля захаваньня хрысьціянства сярод англасаксаў. Да 620 году хрысьціянства аднавілася ў Кенце, захавалася ў Нартумбрыі.

Меў сыноў Рэгенэра, Эарпвальда, Рыкбэрта і Сігебэрнта.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Higham N. J. Rædwald // The Blackwell Encyclopaedia of Anglo-Saxon England. 2nd Edition. — Chichester, 2014. P. 395f.