Рэгістрацыйна-экзамэнацыйны аддзел
Рэгістрацыйна-экзаменацыйны аддзел Дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі (РЭА) — падразьдзяленьне Дзяржаўнай аўтамабільнай інспэкцыі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь, якое займаецца ажыцьцяўленьнем выдачы вадзіцельскага пасьведчаньня, талёна да вадзіцельскага пасьведчаньня, прыёмам тэарэтычнага і практычнага кваліфіцыйнага экзамена[1].
У склад РЭА ўваходзяць Міжраённыя рэгістрацыйныя-экзаменацыйныя адзьдзелы (МРЭА), Галоўнае кіраўніцтва ўнутраных справаў Мінскага гарвыканкама, Кіраўніцтвы ўнутраных справаў аблвыканкамаў і выконваюць функцыі РЭА[2].
Ажыцьцяўленьне ўскладзеных функцый
рэдагавацьВыдачу вадзіцельскага пасьведчаньня грамадзянам Беларусі ажыцьцяўляе той РЭА, які знаходзіцца па месцу іхняй рэгістрацыі, альбо той, які знаходзіцца ў зоне абслугоўваньня навучальнай арганізацыі, у якой яны навучаліся кіраўніцтву транспартным сродкам. Ваеннаслужачым тэрміновай службы, а таксама курсантам устаноў адукацыі, ажыцьцяўляючых навучаньне кадраў паводле вайсковага профілю, дазваляецца здача экзаменаў і выдача вадзіцельскага пасьведчаньня па месцу разьмяшчэньня вайсковай часткі[1].
Замена пасьведчаньня кіроўцы ў выпадках згубленьня, крадзяжы, абмен вадзільскага пасьведчаньня на новае магчыма ў любым РЭА Беларусі[2].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|