Рыф

(Перанакіравана з «Рыфф»)

Рыф (па-ангельску: Riff) — прыём мэлядычнай тэхнікі року, джазу, асабліва характэрны для сўінгу, адна з формаў асьцінато. Уяўляе сабой кароткую мэлядычную фразу. У біг-бэндзе могуць выконвацца адначасова некалькі розных рыфаў, часам іх сэрыя праводзіцца ў пасьлядоўным чаргаваньні.

Некаторыя крыніцы сьцьвярджаюць, што слова «riff» зьяўляецца скарачэньнем ад фразы «rhythmic figure» (рытмічная фігура), аднак большасьць музыкаў лічаць, што слова «рыф» адбылося ад аналагічнага тэрміна ў камэдыі, дзе ён пазначае кароткую дакладную заўвагу па сутнасьці справы. Рыфсховішча мультымэдыйных матэрыялаў